Колькасць праектаў расце

0
214

Расія і Беларусь пасля ўвядзення санкцый Захаду ўзмацнілі супрацоўніцтва па шэрагу напрамкаў, у тым ліку ўвага нададзена і авіяцыйнай галіне.

Краіны-суседкі збіраюцца выпусціць да 2026 года першыя сумесныя самалёты. План па рэалізацыі праекта па вытворчасці 19-мясцовых самалётаў Масква і Мінск падпісалі на выставе “Інапрам” у Екацярынбургу ў мінулым годзе. Дамову заключыла беларускае прадпрыемства ААТ “558-ы авіяцыйны рамонтны завод” і расійскае АТ “Уральскі завод грамадзянскай авіяцыі”. Плануецца, што першы за ўсю гісторыю краіны пасажырскі самалёт мясцовай вытворчасці для камерцыйнай авіяцыі пачне ажыццяўляць палёты ў 2027-2028 гадах. Дадзены праект дапаможа, у прыватнасці, нашай краіне рэалізаваць даўнія планы стаць паўнавартаснай авіябудаўнічай дзяржавай.

Самалёт будзе распрацоўвацца не з нуля, а з выкарыстаннем напрацовак УЗГА па дзевяцімесным самалёце “Байкал” і 44-мясцовым самалёце “Ладага”.

На сённяшні дзень бакамі вядуцца даследча-канструктарскія работы. Вельмі важна, што на вытворчасць маецца цвёрды заказ – гэта 85-100 штук самалётаў да 2030 года. Для дасягнення дадзеных мэт трэба пабудаваць 20 тысяч квадратных метраў дадатковых вытворчых плошчаў і набыць каля 100 адзінак высокаскладанага абсталявання, што абумовіць уліванні ў эканоміку, новыя працоўныя месцы.

Трэба адзначыць, што Мінск і Масква актыўна працуюць над праграмамі па імпартазамяшчэнні, якія рэалізуецца пры расійскай крэдытнай падтрымцы. Сёння ўжо ўзгоднена і зацверджана 27 сумесных праграм, якія вырашаюць пытанні як беларускага, так і расійскага боку. Прычым, гэты працэс працягваецца.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о