Для індывідуальных прадпрымальнікаў, адвакатаў, натарыусаў і фізічных асоб, якія працуюць па працоўных дагаворах за межамі Рэспублікі Беларусь, а са студзеня 2019 года і для самазанятых асоб, для фарміравання страхавога стажу неабходна ўплочваць абавязковыя страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

На падставе выплачаных узносаў фарміруюцца звесткі персаніфікаванага ўліку, якія з’яўляюцца адзіным пацвержаннем стажу і заработку пры прызначэнні пенсіі за перыяд работы пасля 1 студзеня 2003 года.
Для працуючых грамадзян, асноўнай умовай фарміравання стажу з’яўляецца выплата ўзносаў наймальнікам. У дадзеным выпадку грамадзяніна могуць чакаць дзве асноўныя небяспекі – несумленны наймальнік і ўласная недальнабачнасць. Разгледзім кожную з іх.
Пры прыёме на працу з кожным грамадзянінам павінен афармляцца кантракт (працоўнае пагадненне), альбо грамадзянска-прававое пагадненне. Даход, атрыманы ў канверце, не абкладаецца ўзносам і не ўдзельнічае ў фарміраванні страхавога стажу грамадзяніна. Некаторыя несумленныя наймальнікі не плануюць свае даходы і расходы, у выніку не выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы за наёмных работнікаў даволі працяглы час. Такім чынам, пры назначэнні пенсіі фарміруюцца звесткі з індывідуальных асабовых рахункаў без уплаты ўзносаў, перыяды неўплаты ў якіх не ўключаюцца ў страхавы стаж.
Яшчэ адной пасткай для наёмных рабочых з’яўляецца праца на няпоўную стаўку. Неабходна ведаць, што для фарміравання страхавога стажу за поўны месяц, уплата ўзносаў ажыццяўляецца зыходзячы з сумы, не меншай за мінімальную заработную плату, устаноўленую ў краіне на бягучы месяц.
Таксама важнай умовай фарміравання страхавога стажу з’ўляецца своечасовасць прадастаўлення звестак персаніфікаванага ўліку наймальнікамі па ўсіх наёмных работніках.
У 2021 годзе мінімальны страхавы стаж для назначэння пенсіі складае 18 гадоў, а са штогадовым павелічэннем на 6 месяцаў да 2025 года складзе 20 гадоў.
Плануйце сваю пенсійную будучыню ўжо сёння!

Галіна КАЗАК, па інфармацыі ФСАН.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о