Каб падаткі былі ў парадку

0
412

Праблема выплаты заработнай платы “ў канверце” знаходзіцца на кантролі кіраўніка дзяржавы.

Зарплата “ў канверце” – частка заработнай платы, якая не прапісана ў працоўным дагаворы і з якой працадаўца не выплачвае падаткі і не робіць адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны.
Згаджаючыся працаваць без афармлення, чалавек рызыкуе застацца зусім без грошай. І гэтая схема простая: вам абяцаюць высокую заработную плату пры ўмове, што значная частка яе будзе выплачвацца ў “канверце”, вы працуеце, а калі прыходзіць час разліку, замест абяцанага атрымліваеце значна меншую суму заработнай платы, калі наогул яе атрымліваеце.
Акрамя таго, работнік адначасова пазбаўляецца многіх правоў і сацыяльных гарантый, прадугледжаных заканадаўствам. Гэта у першую чаргу адсутнасць афіцыйных звестак пра фактычна атрыманую заработную плату. Напрыклад, пры звароце ў банк з мэтай атрымання крэдыту, як правіла, неабходна прадставіць даведку пра ўзровень даходу, і вось тут работніку выдадуць даведку з указаннем афіцыйнага, а не рэальнага заробку, што можа адмоўна паўплываць на рашэнне банка.
І выплаты па бальнічным лісце і адпускныя па працоўным водпуску будуць разлічаны толькі з разліку “афіцыйнай” заработнай платы. Таксама кожнаму грамадзяніну неабходна памятаць пра тое, што прыходзіць час і надыходзіць пенсійны ўзрост, і па заканадаўстве памер пенсійных выплат будзе вылічаны з “афіцыйнай” заработнай платы, а перыяды, калі ўзносы ў ФСАН наогул не былі выплачаны, не будуць залічваць у стаж для прызначэння пенсіі.
Хацелася адзначыць яшчэ адзін момант: у выпадку ўстанаўлення падатковым органам факта выплаты заработнай платы “ў канверце”, падаходны падатак будзе спаганяцца выключна за кошт сродкаў працадаўцы.
Калі вам вядомы падобныя факты, вы можаце інфармаваць нас па нумары “189”, а таксама шляхам пісьмовага звароту ў падатковы орган.

Марына АСТАШОВА,
намеснік начальніка інспекцыі- начальнік
упраўлення.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о