Днямі ў Ляскавічах адбылося пасяджэнне пастаяннай камісіі па экалогіі, развіцці і добраўпарадкаванні населеных пунктаў на чале са старшынёй Іванам Міцурай па пытанні абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі і арганізацыі нарыхтоўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна, а таксама па выкананні мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і санітарным утрыманні населеных пунктаў. У сустрэчы прыняў удзел старшыня  раённага Савета дэпутатаў Сяргей Макарэвіч.

Першачаргова члены камісіі аб’ехалі тэрыторыі вёсак Брынёў і Дарашэвічы Ляскавіцкага сельскага Савета. Члены камісіі заслухалі і абмеркавалі даклад намесніка начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Петрыкаўскага выканаўчага камітэта Кацярыны Улашэвіч. Было вырашана: аддзелу жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама забяспечыць кантроль па выкананні дзяржаўнага заказу на пастаўку (нарыхтоўку, здачу) у 2022 годзе адходаў паперы, кардону і шкла для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб, а таксама па зборы (нарыхтоўцы) другасных матэрыяльных рэсурсаў. Прадпрыемствам і арганізацыям раёна прыняць меры па пастаўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў на нарыхтоўчыя пункты Петрыкаўскага філіяла Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства і камунальнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Петрыкаўскі райжылкамгас”. Петрыкаўскаму філіялу Гомельскага АБЛСТ і дзяржаўнаму прадпрыемству “Петрыкаўскі райжылкамгас” – забяспечыць прыём пастаўленай другаснай сыравіны. Дзяржаўнаму прадпрыемству “Петрыкаўскі райжылкамгас” – арганізаваць на пастаяннай аснове працу перасоўнага пункта па нарыхтоўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў ад насельніцтва, уладкаваць кантэйнерныя пляцоўкі для збору цвёрдых камунальных адходаў з устаноўкай кантэйнераў для раздзельнага збору адходаў ва ўсіх аграгарадках.
Што тычыцца другога пытання, то аддзелу жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама даручана забяспечыць кантроль за выкананнем мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні і санітарным утрыманні населеных пунктаў, сумесна са старшынямі сельскіх выканаўчых камітэтаў прадоўжыць сістэмную работу па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.03.2021 года № 116 “Аб дамах у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні працы з пустымі дамамі”. Дзяржаўнаму прадпрыемству “Петрыкаўскі райжылкамгас” – адпрацаваць пытанне па павелічэнні аб’ёмаў капітальнага рамонту дамоў у сельскай мясцовасці, забяспечыць своечасовы вываз камунальных адходаў на тэрыторыях сельскіх населеных пунктаў. Петрыкаўскаму філіялу Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельэнерга” – забяспечыць своечасовае і якаснае абслугоўванне ліній электраперадач; замяніць свяцільні вонкавага асвятлення вуліц сельскіх населеных пунктаў на святлодыёдныя. Старшыням сельскіх выканаўчых камітэтаў сумесна з зацікаўленымі даручана весці сістэмную работу па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, а таксама прыцягнуць для гэтага насельніцтва і арганізацыі.
Як адзначыў Сяргей Макарэвіч, тэрыторыя, што застаецца пасля зносу пустуючых дамоў, уцягнута ў сельскагаспадарчы абарот.
У канцы сустрэчы старшыня пастаяннай камісіі Іван Міцура пазначыў, што ў пытаннях добраўпарадкавання важнае кожнае звяно, зладжаная работа структур прывядзе да таго, што населеные пункты стануць больш утульнымі і прывабнымі як для саміх жыхароў, так і для тых, хто пажадае набыць у будучым тут жыллё.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о