За ратную доблесць

0
595

За ратную доблесць22 красавіка ў Мінску праходзіў Х з’езд Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане. На мерапрыемстве кіраўнік Петрыкаўскай райарганізацыі воінаў-афганцаў, кіраўнік па патрыятычным выхаванні гарадской гімназіі Мікалай Жукоўскі ад Усерасійскай грамадскай арганізацыі ветэранаў “Баявое братэрства” атрымаў медаль “За ратную доблесць”. Узнагароду нашаму земляку ўручаў кіраўнік Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, генерал-маёр Валерый Гайдукевіч.
Як адзначыў Мікалай Аляксандравіч: “Узнагароду атрымаў за ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі і падрыхтоўку да службы ва Узброеных Сілах Беларусі і іншых сілавых структурах, а таксама за работу па ўшанаванні памяці воінаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны”.
Як адзначыў Мікалай Жукоўскі, работа ў адзначаных напрамках не прыпыняецца, у планах – усталяванне ў Капцэвічах памятнай дошкі ў гонар 18 Жыткавіцкага пагранічнага атраду, які напачатку Вялікай Айчыннай вайны даў чатырохдзённы бой фашыстам на чыгуначнай станцыі, адбіўшы дзевяць атак і знішчыўшы каля шасці соцень фашыстаў.
Віншуем з узнагародай, Мікалай Аляксандравіч!

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о