Хутка пакаштуем хлеб новага ўраджаю

0
1163

Хутка пакаштуем хлеб новага ўраджаю

Амаль скончаны палявыя работы, вызначаны надзейныя лічбы намалотаў і ўсе мы шчыра дзякуем людзям, што дбаюць пра разнастайнасць і якасць прадуктаў харчавання на нашых сталах. Спрадвеку сімвалам дабрабыту лічыўся хлеб, а мясцовыя хлебабулачныя вырабы з’яўляюцца яшчэ і візітоўкай Петрыкаўшчыны – не здарма госці раёна набываюць гэтай прадукцыі паболей, бо ўжо занадта яна смачная. Як выпякаюць хлеб і чым жывуць нашыя пекары – мы і адправіліся запытаць да загадчыка вытворчасцю Жыткавіцкага філіяла Гомельскага аблспажыўтаварыства Ніны Татарыновіч.

Хутка пакаштуем хлеб новага ўраджаю

Хутка пакаштуем хлеб новага ўраджаю Хутка пакаштуем хлеб новага ўраджаю

Ніна Сцяпанаўна адразу ўводзіць мяне ў курс справы: “На дзень петрыкаўскія пекары выпякаюць 3,5-4 тоны хлеба-булачных вырабаў. Гэта 8 гатункаў хлеба, 12 найменняў белабулачнай прадукцыі і яшчэ 8 – кандытарскіх вырабаў. Чатыры змены з чатырох чалавек кожная працуюць 6 дзён на тыдзень, а ў суботу мы праводзім санітарны дзень – харчаванне патрабуе бездакорнага падтрымання чысціні”.

Хутка пакаштуем хлеб новага ўраджаю

Зараз на хлебазаводзе распрацоўваюць новыя прысмакі, сярод якіх хлебцы — сухарыкі трохвугольнай формы з разынкамі. Акрамя гэтага крыху змянілася і рэцэптура любімага ўсімі фармавога хлеба: вывучэнне густу спажыўцоў паказала, што землякам даспадобы больш светлы-дробнапорысты гатунак з мінімальным выкарыстаннем жытняй абдзірнай мукі. Да святкавання Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК на традыцыйнай выставе гараджане і госці Петрыкава пабачаць не толькі каравай, але і пірагі з яблыкамі.

Хутка пакаштуем хлеб новага ўраджаю

– Магчыма, нехта з цікавасці жадае даведацца, калі ўжо на нашых сталах з’явіцца хлеб з мукі новага ўраджаю. Адказваем – з 14 лістапада да нас пачнуць завозіць муку з зерня гэтага сезону. Ну а ў большасці сваёй наш асартымент даўно вызначылі самі пакупнікі. Заўсёды попытам карыстаюцца і нашыя прысмакі мучныя: грыбы-баравічкі і сувенірны пернік “Петрыкаў”. Апошні выраб, дарэчы, часцяком дораць гасцям нашага раёна, – адзначылі петрыкаўскія пекары. Кормяць яны, дарэчы не толькі землякоў, частка прадукцыі адпраўляецца ў суседнія Жыткавіцкі і Мазырскі раёны і таксама знайшла там свайго аматара.

Хутка пакаштуем хлеб новага ўраджаю

На пытанне: як жа спячы такі хлеб, каб людзі набывалі яго і везлі праз сотні кіламетраў, каб пакласці духмяны бохан на стол у суседнім горадзе? Ці ёсць сакрэт у рэцэптуры? – Ніна Татарыновіч з хітраватай усмешкай адказвае: “Усіх таямніц я вам выдаць не магу, але адным сакрэтным інгрэдыентам падзялюся – мы калі пячом наш хлеб, укладваем у яго ўсю душу, вось ён і атрымліваецца такі духмяны і смачны”.

Хутка пакаштуем хлеб новага ўраджаю Хутка пакаштуем хлеб новага ўраджаю

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о