Грунтоўная размова пра сістэму ЖКГ

0
362

З працоўным калектывам Петрыкаўскага ДРБУ № 112 сустрэўся генеральны дырэктар ДУ “ЖКГ Гомельскай вобласці” Дзмітрый Згурскі. Сустрэча была даволі інфарматыўнай.

Грунтоўная размова пра сістэму ЖКГ

Дзмітрый Аляксеевіч падрабязна спыніўся на мэтах і задачах ЖКГ, расказаў, як фарміруецца плата за камунальныя плацяжы, колькі на сябе бярэ аплату “камуналкі” дзяржава, а колькі сам спажывец.

– Задачы ў ЖКГ, як і раней, гэта забеспячэнне эксплуатацыі, утрымання і захаванасці жыллёвага фонду, тэхнічнае абслугоўванне, бягучы рамонт, збор, абясшкоджванне і вываз цвёрдых камунальных адходаў, капітальны рамонт.

Грунтоўная размова пра сістэму ЖКГ
У вобласці актыўна ідзе рэалізацыя дзяржаўнай праграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе” на 2021-2025 гады, якая ўключае падпраграму “Чыстая вада” для далейшага павышэння якасці вады і развіцця сістэмы водазабеспячэння, якая падаецца спажыўцам. У Петрыкаўскім раёне ўжо былі пабудаваны дзве станцыі абезжалезвання: у Брынёве і Залессі.

Дзмітрый Згурскі акцэнтаваў увагу, што ў рамках комплекснага добраўпарадкавання горада было заменена каля 8 кіламетраў цепласетак. Летась быў уведзены праект па рэканструкцыі Міні-ЦЭЦ з дадатковай устаноўкай яшчэ адной цеплакрыніцы. У далейшым гэта дазволіць адысці ад газу. Уся цеплавая энергія будзе выпрацоўвацца на мясцовым рэсурсе, у прыватнасці – на дранцы.

– Нагадаю, што дзяржавай субсідуюцца (своеасаблівая дапамога дзяржавы грамадзянам у аплаце жыллёва-камунальных паслуг) наступныя паслугі: ацяпленне, водазабеспячэнне, каналізацыя, – працягнуў спікер. – За год такая сума “дапамогі” склала 115 мільёнаў рублёў. Адзінае, што спажывец аплачвае ў 100% колькасці – гэта тэхнічнае абслугоўванне ліфтавага абсталявання.

У час дыялога былі закрануты і праблемныя тэмы: работа дворнікаў у горадзе, якасць дарог, наяўнасць аварыйных дрэў на могілках.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о