За што мы дзякуем бацькам?

0
420

 Сёння мы звярнуліся да нашых чытачоў,  якія з’яўляюцца прыкладам для пераймання, з пытаннем, за што яны больш за ўсё  дзякуюць сваім бацькам?  

За што мы дзякуем бацькам?

Валерый ТАКУН, дырэктар ДУА “Капцэвіцкая сярэдняя школа”:
– Бацькам удзячны за многае: любоў, клопат, за цярпенне. Адно выказванне маці паўплывала на мяне як на асобу. Аднойчы, калі я не так як патрэбна нарэзаў хлеб, яна сказала мне: “Калі ты не ўмееш правільна рэзаць хлеб, значыць, ты не ўмееш яго зарабляць”. Гэта выказванне я пранясу праз усё жыццё.
Удзячны родным людзям за сваё дзяцінства, юнацтва, бацькі нічога не шкадавалі для мяне і для маіх братоў, давалі права выбару свайго далейшага жыцця, не абыходзілася і без дысцыпліны, бо гадаваць траіх хлапчукоў справа не з лёгкіх. Зараз дзякую ім таксама, аказваючы клопат, увагу, матэрыяльную падтрымку. Але няма такой платы, каб аддзячыць ім спаўна.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о