Многія з іх пакінулі месца, дзе нарадзіліся, па розных прычынах. Адны з-за беспрацоўя, другія жадалі ціхага і спакойнага жыцця пад мірным небам. Гісторыі ўкраінскіх перасяленцаў розныя, але аб’ядноўвае нашых герояў адно – яны знайшлі сваё шчасце ў Беларусі.

Украінскія перасяленцы знайшлі сваё шчасце ў Петрыкаўскім раёне

Сям’я Матросавых пераехала з Украіны ў Беларусь у 2014 годзе. Як расказала шматдзетная маці Вольга, на пераезд паўплывалі палітычныя падзеі, якія тады адбываліся ў іх краіне. Нягледзячы на тое, што на той час не было мабілізацыі, павесткі прыходзілі ўсім.

– З Беларуссю я была знаёмая даўно, – пачала дыялог Вольга Уладзіміраўна. – Я часта прыяз-джала ў госці да малодшага брата, які працаваў у Мышанцы. Ды і сама падзарабляла тут санітаркай у Калінкавічах. У 2014 годзе паміж мной і мужам адбыўся дыялог пра пераезд у Беларусь. Да абмеркавання пытання далучылася і мая маці. У выніку мы вырашылі прадаць два прыватныя дамы і пераехаць з украінскай вёскі Лукашолка ў беларускую Мышанку. На афармленне ўсіх дакументаў спатрэбілася паўтара месяца. Як зараз памятаю, 28 жніўня ў 9 раніцы мы былі ў Мышанцы. І вось жывем ужо 8 гадоў.

Вольга расказала, што работу змог знайсці і яе муж Васіль. Ён працуе на чыгунцы.
– З мужам атрымалі грамадзянства. На дадзены момант я ў дэкрэтным адпачынку па доглядзе за чацвёртым дзіцям. Любім усёй сям’ёй адпачываць на прыродзе, яна тут вельмі маляўнічая.
Жанчына падзялілася, што ва ўтульным кутку нашай краіны змагла знайсці шчасце і дапамагчы сваёй сям’і здабыць спакой.

– Беларусь душэўная і прыгожая краіна. І людзі тут добрыя. Старэйшая дачка таксама атрымала грамадзянства, а вось ужо малодшыя нараджаліся беларусамі. З самага пераезду мы атрымліваем тыя ж ільготы, што і грамадзяне краіны. Дзяржаўная падтрымка нам прызначаны адпаведна з нормамі заканадаўства аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Як шматдзетная сям’я мы змаглі з дапамогай дзяржаўнай праграмы атрымаць свой дом. Мая маці ўжо старэнькая, мы змаглі аформіць патрэбныя дакументы, сёння яна атрымлівае беларускую пенсію.
Мы глядзім на падзеі, якія зараз адбываюцца ў нашай краіне і спадзяемся, што ўсе гэтыя жахі хутка скончацца. Ва Ураіне засталіся нашы таварышы, за якіх мы не перастаем хвалявацца. Дзякуй Беларусі, што не пакінула нас у бядзе, працягнула руку дапамогі, па-бацькоўску прытуліла нас. Мы на сабе адчулі цану міру.
Цяпер сям’я Матрас упэўнена ў заўтрашнім дні і будуе планы на шчаслівую будучыню.
– З мужам мы далі дзецям галоўнае – спакой. Важна, каб яны змаглі атрымаць адукацыю і ўжо самастойна будавалі жыццё.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о