Выраз агульнавядомы і, на жаль, так атрымліваецца, што неяк даволі часта мы яго ўжываем… Наш карэспандэнт засведчыў чарговы факт вандалізму.  У маляўнічым месцы на беразе ракі Прыпяць восенню былі адноўлены лавачкі. Здавалася б: прыходзь, адпачывай, дыхай свежым паветрам і захапляйся веліччу і прыгажосцю паўнаводнай! Ды не — зламалі!!!  Што рухае людзьмі ў жаданні знішчаць і псаваць? Чаму і як узнімаецца рука на народнае дабро? Як жывеш ты, вандал, пасля «подзвігу»? Як змагацца з падобнымі «недачалавекамі»?

Ламаць - не будаваць...

Камеры ж паўсюдна не ўсталюеш… Ды і не страх быць пакараным, па вялікім рахунку, павінен рухаць нашымі ўчынкамі, а элементарнае выхаванне і пачуццё адказнасці за сказанае, зробленае і абыякавага праігнараванае… Канешне, работнікі ЖКГ чарговы раз навядуць парадак і адрамантуюць пашкоджанне, а што далей…? Ці не час нам аб’яднацца ў сваім жаданні абараніць горад ад вандалаў.

Паважаныя землякі, калі вы сталі сведкамі падобных «спраў» — фатаграфуйце і пішыце.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о