Будаўніцтва спрыяе развіццю краіны

0
715

З тэмай “Даступнае жыллё – прыярытэтная задача сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь” перад калектывам Петрыкаўскага райжылкамгаса выступіў начальнік упраўлення камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Гомельскага аблвыканкама Віталій Цярэшчанка.

Будаўніцтва спрыяе развіццю краіны

Пытанні будаўніцтва ў цэлым, і, асабліва, забеспячэння грамадзян якасным і даступным жыллём, знаходзяцца на пастаянным кантролі Прэзідэнта.

– Як заявіў Кіраўнік дзяржавы на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця будаўнічай галіны, калі “няма будаўніцтва – няма развіцця краіны”. Гэта аксіёма, і ўсім зразумела”, – пачаў спецыяліст. – Галіна сапраўды з’яўляецца адной з ключавых для эканомікі нашай краіны і ў многім вызначае не толькі эканамічны рост, але і вырашэнне сацыяльных задач дзяржавы.

Будаўніцтва спрыяе развіццю краіны
Адным з ключавых нарматыўных прававых дакументаў, якія рэгулююць асноўныя напрамкі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь, з’яўляецца Дзяржаўная праграма “Будаўніцтва жылля” на 2021-2025 гады.

Так, згодна з праграмай у Беларусі штогадовы аб’ём уводу жылля плануецца павялічыць з 4 мільёнаў квадратных метраў у 2021 годзе да 4,5 мільёнаў квадратных метраў у 2025 годзе.

Будаўніцтва спрыяе развіццю краіны

Як адзначыў спікер, дзяржаўная праграма накіравана на павышэнне ўзроўню забяспечанасці насельніцтва даступным і камфортным жыллём, стварэнне бяспечнага і экалагічна ўстойлівага асяроддзя пражывання.

Безумоўна, кошт квадратнага метра з’яўляецца адным з найважнейшых фактараў для любога беларуса, які мае намер абзавесціся ўласным жыллём.

Будаўніцтва спрыяе развіццю краіны

Дзеючае ў нашай краіне заканадаўства строга рэгламентуе гэты паказчык і не дазваляе забудоўшчыкам выстаўляць адвольныя кошты на новабудоўлі.

Што да Петрыкава, то распрацоўваецца пытанне пра будаўніцтва 40-кватэрнага жылога дома, з уводам у эксплуатацыю ў 2024 годзе.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о