Годнасць краю – у людзях

0
515

Годнасць краю – у людзях

Праявіць творчыя здольнасці, зарэкамендаваць сябе на культурнай ніве, нават на рэспубліканскіх пляцоўках – магчыма!

Канечне, каб пра цябе пачула вялікая аўдыторыя, ад чалавека патрабуецца наяўнасць таленту, жаданне тварыць і старанная праца. Не малаважна, каб у людзей мастацтва, прытым у любым узросце, была магчымасць дыялогу, сустрэч з аднадумцамі, удзелу ў агульных справах.

На базе аддзела абслугоўвання і інфармацыі Петрыкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі працуе клуб прыхільнікаў роднага краю, беларускай культуры і літаратуры “Спадчына”. Наведваюць аб’яднанне больш за дваццаць творчых і таленавітых землякоў. Кіруе гэтай суполкай загадчыца аддзялення Алена Сцяфняк. Менавіта ёй прыйшла ідэя заявіць працы вядомых нашых зямлячак, пісьменніц Любові Арловай і Антаніны Рыбалка ў мінулым годзе на рэспубліканскі конкурс творчых работ, прымеркаваных году Гістарычнай памяці, які праводзіла Нацыянальная акадэмія навук. У конкурсе прынялі ўдзел творчыя асобы з усіх рэгіёнаў Беларусі. Удзельнікі дасылалі кнігі, відэапрэзентацыі, аўтарскія песні, праекты, мініяцюры. На суд журы ў намінацыі “Вялікая Айчынная вайна ў памяці маёй сям’і” ад нашага раёна былі накіраваны аповесць Любові Мікалаеўны “Апаленыя вайной”, прысвечаная памяці свайго бацькі і апублікаваныя цалкам на старонках нашага выдання і верш Антаніны Адамаўны “Памяці маці”. З тысячы дасланых работ было адабрана сто адзінаццаць. Па выніках, творчасць нашых зямлячак, як проза, так і паэзія былі адзначаны прызавымі месцамі.

Жанчыны былі запрошаны ў сталіцу для ўзнагароджання.
Паэткі з Петрыкаўшчыны атрымалі дыпломы і памятныя прызы, а галоўнае – унеслі свой уклад у захаванне гістарычнай памяці беларускага народа і ў чарговы раз прымусілі нас адчуць гонар за нашых таленавітых людзей, якія праслаўляюць Петрыкаўшчыну на літаратурнай ніве.

Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о