У мінулым годзе мы ўжо дзяліліся сваімі ўражаннямі пра ваенна-спартыўныя гульні “Раўненне на ПЕРАМОГУ” ў філіяле “Галубіцкі сельскі дом культуры”, калі самі пабудавалі гульнявую пляцоўку, разбілі палатачны лагер і зладзілі самую сапраўдную палявую кухню з кашай і юшкай.

Гэты смак перамогі!Яркія эмоцыі дзяцей упэўнілі ў тым, што мерапрыемства было арганізавана ў правільным фармаце. Водгукі дзяцей пра гульні пераканалі, што гэта форма работы запатрабаваная сярод маладога пакалення. І вось зноў надышлі летнія канікулы, і дзеці з задавальненнем адгукнуліся на рэкламу паездкі, на гэты раз на самую сапраўдную базу пейнтбольнага клуба “Молат”. Вядома ж, гульня на базе ўражвае рэалістычнасцю ваеннай атмасферы, дзеці атрымалі спецыяльную зброю і былі ў захапленні ад гэтага. А калі пачалася сама гульня, то іх было ўжо не спыніць, эмоцыі перапаўнялі. Спаборніцтвы на базе, па водгуках дзяцей, на шмат цяжэй, чым дома: супернік моцны і каварны. Але ў той жа час гульня вучыць дзяцей працы ў камандзе, згуртаванасці, хуткасці рэакцыі, і тут жа – міласэрнасці, гатоўнасці своечасова прыйсці на дапамогу адзін аднаму і аказаць падтрымку.

Мэта такой гульні – развіццё патрыятызму ў дзяцей праз уключэнне іх у гульнявую дзейнасць і прыцягненне падлеткаў да заняткаў спортам на свежым паветры.
Правядзенне такіх мерапрыемстваў ставіць перад сабой нямала задач. Гэта і выхаванне гонару і любові да сваёй Радзімы, пачуцця павагі да гераічнага мінулага свайго народа, развіццё такіх фізічных якасцяў як шпаркасць рэакцыі, сіла, спрыт.
Многа эмоцый ад гульні, сустрэч з новымі сябрамі, і, вядома ж, гэты смак перамогі!

Святлана ЖУКАВЕЦ,
загадчык філіяла “Галубіцкі сельскі Дом культуры”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о