Двойчы на год, вясной і восенню, маладых людзей прызываюць на тэрміновую ваенную службу ва Узброеныя Сілы. У кожнага служба складваецца па-свойму, але большасць хлопцаў годна выконваюць свой Канстытуцыйны абавязак. Гэта даказваюць характарыстыкі і паведамленні бацькам ваеннаслужачых пра ўзорнае выкананне вайсковага абавязку і атрыманых заахвочваннях. Можна зазначыць, што падрастаючаму пакаленню моладзі ёсць на каго раўняцца.

Ганаруся службайУ вайсковай службе няма больш каштоўных якасцей, чым дысцыплінаванасць, добрасумленнасць, адказнасць і патрыятызм. Менавіта гэтыя якасці дапамагаюць пераадольваць цяжкасці і выпрабаванні, вызначаюць далейшы ўпэўнены і паспяховы шлях у жыцці.

Ураджэнец Капаткевічаў Кірыл Бэнз – звычайны хлопец, што, закончыўшы школу, не ўхіляўся ад абавязку кожнага мужчыны і грамадзяніна-патрыёта па абароне Айчыны. Восенню 2019 года маладога чалавека па яго жаданні прызвалі на тэрміновую вайсковую службу ў войскі Сіл спецыяльных аперацый – вайсковую часць № 89417.

Служба, да якой Кірыл ішоў свядома і з вялікім жаданнем, даецца хлопцу лёгка. Малады чалавек быў назначаны на пасаду начальніка радыястанцыі і яму за стараннасць у вучобе было прысвоена званне “малодшы сяржант”. За час праходжання службы на адзначанай пасадзе Кірыл Бэнз зарэкамендаваў сябе чалавекам, што імкнецца да павышэння сваіх ведаў і навыкаў. У складаных сітуацыях дзейнічаў упэўнена, скачкі з парашутам здзяйсняў смела. Малады чалавек мае ўпартасць і настойлівасць, паважае гонар саслужбоўцаў. За добрасумленнае выкананне воінскага абавязку, выдатныя вынікі ў баявой падрыхтоўцы малодшы сяржант неаднаразова заахвочваўся камандаваннем. Па словах Кірыла, ніякіх расчараванняў у службе ў яго няма.

Камандаванне вайсковай часці дзякуе за службу сына бацькам Кірыла, у выхаванне якога яны ўклалі нямала душы і любові і выказваюць удзячнасць педагагічнаму калектыву навучальнай установы, дзе навучаўся Кірыл.
Жадаем працалюбівай, дружнай сям’і Кірыла моцнага здароўя, поспехаў і хуткага вяртання іх сына дадому.

Павел Лойка, афіцэр вайсковай часці № 89417.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о