Старонкі слаўнай гісторыі Узброеных Сіл і ДТСААФ

0
272

Днямі ў гімназіі горада Петрыкава сярод навучэнцаў старэйшых класаў быў праведзены месячнік абаронча-патрыятычнай і спартыўнай работы, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама 97-гадавіне ДТСААФ.

Старонкі слаўнай гісторыі  Узброеных Сіл і ДТСААФ

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік ваеннага камісара Петрыкаўскага раёна Захар Смірноў, а таксама прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў.
Напачатку вучням быў прадэманстраваны фільм, з якога моладзь даведалася пра гісторыю стварэння і развіцця ДТСАААФ, а таксама пра асноўныя напрамкі дзейнасці таварыства. З дакладам перад прысутнымі выступіў старшыня раённай структуры Аляксандр Рудзько. Сярод асноўных задач Таварыства добраахвотнага садзеяння арміі, авіяцыі і флоту Аляксандр Мікалаевіч адзначыў падрыхтоўку насельніцтва да абароны Беларусі, садзеянне патрыятычнаму выхаванню грамазян, удзел у падрыхтоўцы моладзі да ваеннай службы і працоўнай дзейнасці, падрыхтоўку спецыялістаў для Узброеных Сіл, іншых войск і вайсковых фарміраванняў. Акрамя гэтага было растлумачана, як маладыя людзі могуць вывучыцца і атрымаць вадзіцельскае пасведчанне, тым больш, што зараз пачынаць навучанне можна з 16-гадовага ўзросту.
Намеснік ваеннага камісара раёна Захар Смірноў у сваім выступленні звярнуўся да старонак гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і падрабязна распавёў пра патрабаванні да кандыдатаў і правілы паступлення ў ваенныя навучальныя ўстановы.

Арцём ГУСЕЎ,
па інфармацыі ДТСААФ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о