У верасні 2020 года былі падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу “Выконвай законы дарог”.

Колькі ж было радасці ў маіх аднакласнікаў Мікіты Цалуйкі і Анастасіі Яскавец, калі яны даведаліся, што іх праца пад назвай “Дзякуй, што паспеў” у намінацыі “Малюнак” заняла першае месца.

Дзякуй, што паспеў!Мікіта і Насця, у тым ліку і я, з’яўляемся членамі аб’яднання па інтарэсах “Творчая майстэрня”. Кіруе аб’яднаннем наш класны кіраўнік Наталля Шаўчук.
Вучымся маляваць мы на працягу трох гадоў. Прымаем актыўны ўдзел ва ўсіх мастацкіх конкурсах. І вось вынік! Мне вельмі радасна, што праца маіх сяброў так высока ацэнена.

Напярэдадні Новага года ў Ляскавіцкую сярэднюю школу наведаліся інспектары ДАІ і ўручылі пераможцам конкурсу Дыплом І ступені і памятныя сувеніры.
Так хочацца пажадаць усім наведвальнікам “Творчай майстэрні” высокіх перамог. Мы вучымся не толькі перамагаць, але і выконваць законы дарог.

 

 

 

 

Вераніка Бамбіза,
вучаніца 8 класа.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о