Для выпускнікоў надыходзіць час выбару

0
216

Адна з запатрабаваных прафесій у нашай краіне, якая не толькі на рынку працы мае сацыяльную значнасць, карыстаецца заслужаным аўтарытэтам і павагай сярод людзей, а і высока аплачваецца – прафесія медыцынскага работніка.

Для выпускнікоў надыходзіць час выбару– Падрыхтоўка медыцынскіх кадраў праводзіцца з выкарыстаннем сучасных адукацыйных тэхналогій у спалучэнні з навучаннем практычным навыкам, што дазваляе ім быць канкурэнтаздольнымі і мабільнымі ў сваёй сферы, – пачаў размову намеснік галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва раёна Ілья Абель.

Паводле слоў Ільі Сяргеевіча, у Гомельскай вобласці інтэнсіўна развівацца высокатэхналагічная спецыялізаваная медыцынская дапамога. Засвоены і ўкараняюцца новыя методыкі з выкарыстаннем інавацыйнага інструментарыя ў галіне кардыялогіі і кардыяхірургіі.

– Петрыкаўская ЦРБ у рамках выпускной кампаніі 2024 года з лютага па ліпень па пятніцах (па папярэднім запісе па тэлефоне 2-82-09) праводзіць Дні адкрытых дзвярэй, – працягнуў спецыяліст. – Старшакласнікі атрымліваюць вычарпальную інфармацыю пра паступленне ў медыцынскія ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь і правілы выдачы мэтавых накіраванняў.

У 2024 годзе будуць ажыц-цяўляцца мерапрыемствы па заключэнні мэтавых дагавораў на падрыхтоўку спецыялістаў у вышэйшых навучальных установах і медыцынскіх кале-джах Рэспублікі Беларусь адпаведна Палажэння аб мэтавай падрыхтоўцы спецыялістаў, рабочых і служачых, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 чэрвеня 2011 года № 821.
У бягучым годзе дагаворы на мэтавую падрыхтоўку з асобамі, якія выкажуць жаданне паступаць ва ўстановы адукацыі па профілі “Ахова здароўя” будуць заключацца ў галоўным упраўленні па ахове здароўя Гомельскага аблвыканкама.

З тымі, хто плануе паступіць у медыцынскія каледжы пасля 9-ці і 11 класаў, дамовы будуць заключацца ва УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” па спецыяльнасці “сястрынская справа”, “лячэбная справа”, “медыка-дыягнастычная справа”.

Заключэнне мэтавых дагавораў дае абітурыенту шэраг пераваг: прахадны бал па мэтавым конкурсе, як правіла, ніжэйшы за такі ж па агульным конкурсе, размеркаванне пасля навучання ажыццяўляецца ў арганізацыю аховы здароўя, з якой заключана дамова.
УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” мае магчымасць прадастаўлення маладым спецыялістам службовага жылля (інтэрната) або арэнднага жылля ў новым добраўпарадкаваным мікрараёне горада Петрыкава.

Больш поўную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 2-82-38 (аддзел кадраў) з 8:00 да 17:00 (з панядзелка па пятніцу).

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о