Акунуцца ў будучую спецыяльнасць, з’яўляючыся старшакласнікамі, – чаму б і не?
Даведацца, якой можа быць абраная прафесія, што сабой можа ўяўляць тая ці іншая спецыяльнасць – лепш за ўсё праз экскурсіі на прадпрыемствы.

Так, старшакласнікі першай гарадской школы пабывалі на Петрыкаўскім рудаўпраўленні ААТ “Беларуськалій”.

У ходзе экскурсіі падлеткі даведаліся пра сучасную вытворчасць, перспектывы яе развіцця, пазнаёміліся са структурай прадпрыемства, умовамі і спецыфікай працы. Супрацоўнік прадпрыемства расказаў пра сутнасць вытворчай працы, сучасную тэхніку і тэхналогіі вытворчасці.

Навучэнцы атрымалі масу ўражанняў ад сустрэчы, задавалі важныя для сябе пытанні, і вядома, зразумелі, што выбар прафесіі – адзін з самых галоўных выбараў у жыцці чалавека, і падыходзіць да яго трэба з усёй адказнасцю.

Кіраўніцтва сярэдняй школы № 1 горада Петрыкава, педагагічны калектыў, навучэнцы 9-11 класаў і іх бацькі выказваюць вялікую падзяку кіраўніцтву Петрыкаўскага горна-абагачальнага камбіната ААТ “Беларуськалій” за дапамогу ў прафесійным самавызначэнні падрастаючага пакалення.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о