Сёння аграрыі ў палях працуюць на поўную сілу. Кампанію пачалі крыху раней, бо колас ужо паспеў. Прэзідэнт у сваім апошнім выступленні адзначыў, што патрабуе ад вяскоўцаў мабілізацыі і зладжанай работы, лічы, ваеннай дысцыпліны.

Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу: ураджай 2022-га павінен скласці каля 9-10 мільёнаў тон. Першыя звесткі Мінсельгасхарча – азімы ячмень убралі на 8,5 тысячах гектараў. Аграрыі Петрыкаўскага раёна таксама разумеюць, што ад іх зладжанай і якаснай работы будзе ў выніку і фарміравацца агульны ўнёсак у “каравай” краіны. На днях наш карэспандэнт адправіўся на палеткі УП “Палессе-Аграінвест” бліз Бяланавіч, каб даведацца, як ідзе ўборачная кампанія.

Важна кожнае зярнятка Важна кожнае зярняткаВадзіцель зазначае, што тэмп добры. Вільготнасць збожжа складае 23%, гэта цалкам дапушчальная норма. За дзень мужчына адвозіць у сярэднім 35 тон збожжа. Для ўнутранага спажывання прадпрыемства збожжа хопіць з лішкам, прадракае Аляксандр Іванавіч.

Важна кожнае зярнятка
Аляксандр Карнейчык настроены на добры вынік

Нягледзячы на невялікі вопыт – герой наш працуе ў гаспадарцы ўсяго тры тыдні – жаданне перамагчы ў бітве за ўраджай ёсць. Спаборніцкі дух з’яўляецца, як кажуць, у час змагання.
– Доўгі час працаваў дальнабойшчыкам, але фірма распалася і я вярнуўся ў родны раён, – падзяліўся сваёй біяграфіяй Аляксандр Іванавіч. Мужчына жыве ў Навасёлках, дома яго чакаюць жонка і маленькія дзеці.

Як расказаў вадзіцель, усё зараз робіцца для добрага ўраджаю.
– Кожнае зярнятка, лічы, на вагу золата, – падсумаваў аграрый.

Важна кожнае зярнятка
Генадзь Рута на ўборцы азімага жыта

Генадзь Рута працуе ў сельскай гаспадарцы адразу пасля заканчэння сярэдняй гарадской школы. Адукацыю трактарыста атрымаў у папулярных тады ВВК і адразу адправіўся ў поле. З таго часу так і застаўся верны свайму выбару.
– Трактарыстам я працую з 86-га года. Спачатку працаваў у саўгасе “Петрыкаўскі”, а потым з самага першага дня заснавання УП “Палессе-Аграінвест”, – падзяліўся мужчына.

Генадзь Іванавіч родам з райцэнтру. З самай раніцы ён правярае на майстэрнях тэхніку, сочыць, каб усё працавала спраўна, дзе трэба падмажа, парамантуе і толькі потым у шлях. Працу сваю любіць і ведае добра. Адзначае, што ад высокіх паказчыкаў ураджайнасці і заробак будзе добры. У сярэднім камбайнёр скошвае 25 гектараў за дзень.

– Галоўнае, каб дождж не пайшоў, – выказаў спадзяванне Генадзь Іванавіч.
У гаспадарцы імкнуцца ўбраць жыта, каб не страціць ні зярнятка. Усяго ва УП “Палессе-Аграінвест” вылучана 252 гектары пад ячмень, 2393 – пад жыта, 743 – пад авёс, 77 – пад пшаніцу, 312 гектараў пад рапс.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о