Так склалася, што жывёлагадоўчую галіну мы часцей за ўсё звязваем з вытворчасцю малака. Яно і зразумела: бюджэт любога сельгаспрадпрыемства ў значнай ступені фарміруецца за кошт колькасці і якасці зда-дзенага на перапрацоўку малака. Аднак значнай увагі заслугоўваюць і тыя жывёлаводы, якія гадуюць цялят. Ад таго, як яны спрацуюць, залежыць і будучае пага-лоўе дойнага статку, і прыбыткі ад рэалізацыі мяса.

Жывёлагадоўля – ударны фронтНагодай для наведвання ААТ “Агра-Ляскавічы” стала ўшанаванне жывёлавода па вырошчванні цялят Святланы Мельніковіч. За шматгадовую плённую працу, высокія паказчыкі і ў сувязі з юбілеем ад раённага выканаўчага камітэта жанчына атрымала ў падарунак веласіпед. Уручыў колавы транспарт з пажаданнямі далейшай плённай працы кіраўнік раёна Аляксандр Наўныка.

Святлана Міхайлаўна Мельніковіч у ААТ “Агра-Ляскавічы” працуе каля 6 гадоў. Кіраўніцтва цэніць гэту працавітую жанчыну за надзейнасць і добрасумленныя адносіны да працы.

Лёгкай работы не бывае, тым болей у сельскай гаспадарцы, упэўнена наша гераіня.
– Галоўнае, у справу, якую ты робіш, укладваць душу, любіць яе, – адзначае Святлана Сяргееўна. – Ведаеце, калі хтосьці з маіх падапечных хварэе, і мне не па сабе, вельмі перажываю. У кожнай жывёлы свой характар: ёсць спрытныя, палахлівыя, спакойныя. Але ўсім неабходна ўвага і клопат.

Прымае сваіх гадаванцаў Святлана адразу пасля ацёлу і гадуе да трохмесячнага ўзросту, потым перадае ў групу дарошчвання.
Працоўны дзень у жанчыны пачынаецца, калі большасць з нас звычайна спіць. А вось на комплексе ўжо рух: жывёла чакае сваіх даглядчыкаў.
Праца Святланы значна адрозніваецца ад працы іншых жывёлаводаў. Аператары машыннага даення выкарыстоўваюць малакаправод, работнікам на адкорме дапамагае кормараздатчык, прывагі ж цялят Святланы Міхайлаўны дасягаюцца выключна ручной працай. Падчас кармлення ўсё ўручную разносіцца кожнаму цяляці. Таксама неабходна сачыць, каб у іх было суха, свое-часова падсцілаць салому, чысціць і назіраць за станам здароўя.
Хатнюю гаспадарку жанчына не трымае. Часу, які застаецца пасля працы на комплексе, хапае толькі на дзяцей, якіх яна выхоўвае адна. Старэйша сын сёлета прыйшоў працаваць на комплекс ветэрынарам, сярэдні – навучэнец Жыткавічкага ліцэя, дачка перайшла ў 9 клас.
Пытанне, ці цяжкая гэта праца, было, хутчэй, рытарычным – і так зразумела, што нялёгкая, і Святлана гэта пацвердзіла, але не са скаргай на сваю долю – проста канстатавала факт. А потым дадала, што ўсюды працаваць цяжка, але без гэтага – ніяк. Тут трэба сказаць, што па працы – работніцы і пашана: Святлана Мельніковіч стала перадавіком вытворчасці за мінулы год і прызнана лепшым жывёлаводам па вырошчванні маладняку ад 0 да 3 месяцаў. І гэта ўжо не першы раз! Калі падчас размовы мы сталі ўзгадваць яе дасягненні і заслужаныя ўшанаванні, Святлана, прыгожа ўсміхаючыся, сціпла і шчыра прызналася, што за гэтым не гоніцца, проста працуе.
Старанна працуюць аграрыі, вядома ж, і не лічаць гэта за нейкія высілкі. Так жылі іх дзяды і бацькі, так жывуць і самі – проста, няхітра, але па-вясковаму разважліва і годна. Як і належыць жыць гаспадарам.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о