Дзякуй за справу

Добры дзень, паважаная рэдакцыя газеты “Петрыкаўскія навіны”. Да вас звяртаецца Ніна Макарэцкая. Пражываю я ў горадзе Гомелі, але штогод на лета прыязджаю ў бацькоўскую хату ў пасёлак Трэмля і знахожуся на малой радзіме да самай восені.
Праз вашу газету хачу выказаць словы ўдзячнасці працаўнікам Петрыкаўскага філіяла РУП “Гомельэнерга”. Прырода і надвор’е сёлета прыносіць шмат нечаканасцяў і сюрпрызаў. Вось і ў нас у адну ноч вецер зваліў дрэва, якое ўпала на правады электраперадач і абарвала іх. Правады ўпалі прама перад маім ганкам і раскідаліся па падворку. Ужо ноччу электрыкі Капаткевіцкага ўчастка прыбылі на месца здарэння і акрэслілі фронт работ. З самага ранку брыгада электрыкаў прыступіла да ліквідаціі аварыі. Вадзіцель мабільнай платформы Андрэй Шпак, вадзіцель Уладзімір Чавус, электрыкі Уладзімір Тарасевіч і Мікалай Тарасевіч хутка прыбралі паваленае дрэва і замянілі пашкоджаныя правады. Асобыя словы падзякі выказваю старэйшаму майстару Віктару Шастакову. Да гэтага чалавека жыхарам нашага населенага пункта даводзіцца звяртацца даволі часта і заўсёды Віктар Віктаравіч уважліва выслухае зварот, ветліва адкажа на пытанні і пры неабходнасці акажа дапамогу.
Хочацца пажадаць ад свайго імя і ад імя аднавяскоўцаў брыгадзе электрыкаў Капаткевіцкага ўчастка ўсяго найлепшага ў іх жыцці і працы. Вялікі вам дзякуй за вашу службу!

З павагай і ўдзячнасцю, Ніна Ульянаўна Макарэцкая.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о