Дзень Савета”, які штогод праводзіцца на тэрыторыях сельскіх Саветаў, дае магчымасць органам мясцовай улады разгледзець дзейнасць усіх устаноў і арганізацый па жыццезабеспячэнні мясцовага насельніцтва, навядзенні парадку на зямлі, выявіць праблемы і намеціць шляхі іх вырашэння.

“Дзень Савета” прайшоў у Колках

“Дзень Савета” ў Колках прайшоў  пад кіраўніцтвам старшыні  раённага Савета дэпутатаў Сяргея Макарэвіча. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыні сельскіх Саветаў, кіраўнікі службаў, устаноў і арганізацый раёна.

Удзельнікі мерапрыемства прайшліся па тэрыторыях сацыяльных аб’ектаў.

Прыемнае ўражанне пакінула ДУА “Колкаўская базавая школа”. Тут педагагічны калектыў займаецца не толькі навучаннем, а і развівае ў дзецях пачуццё патрыятызму, любові і павагі да малой радзімы. Дырэктар установы Сяргей Ярота падрабязна спыніўся на занятасці дзяцей у пазаўрочны час. Сяргей Макарэвіч падарыў салодкія падарункі вучням, якія, нягледзячы на канікулы, прыхо-дзяць у школу рыхтавацца да алімпіяд і конкурсаў.

Крама “Родны кут” таксама стала аб’ектам наведвання дэлегацыі. У магазіне ёсць уся неабходная прадукцыя для насельніцтва. Збоі ў працы здараюцца рэдка.

Наведваючы амбулаторыю ўрача агульнай практыкі, Сяргей Макарэвіч асаблівую ўвагу ўдзяліў маладым спецыялістам:

– Наша задача зрабіць умовы працы і пражывання ў малых населеных пунктах максімальна камфортнымі для маладых работнікаў, бо ім тут жыць, працаваць, ствараць сем’і. Амбулаторыя не застаецца ўбаку і, як многія іншыя аб’екты, будзе рэканструіравана.

Сяргей Аляксандравіч спытаў, ці плануе маладая спецыялістка застацца працаваць у вёсцы. Дзяўчына зазначыла, што яе месца побач з мужам, а муж працуе ў суседнім раёне. “Значыць, будзем яго перавозіць сюды. Трэба знайсці яму працоўнае месца”, – параіў Сяргей Аляксандравіч.

У Колкаўскім сельскім Доме культуры былі падведзены вынікі сумеснай працы. Старшыня Колкаўскага сельскага Савета дэпутатаў праінфармавала ўдзельнікаў сустрэчы пра праведзеную работу органаў мясцовага кіравання і самакіравання ў вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва, пра добраўпарадкаванне і навядзенне парадку на зямлі.

– Дзякуючы зладжанай працы дэпутацкага корпуса, стараст, кіраўнікоў устаноў і арганізацый у 2022 годзе праводзілася плённая праца па добраўпарадкаванні тэрыторый і навядзенні належнага санітарнага парадку на зямлі, – пачала старшыня сельсавета Ганна Сянько. – З ранняй вясны наво-дзіўся парадак на воінскіх пахаваннях. Усе яны замацаваны за арганізацыямі і ўстановамі. Быў наве-дзены парадак на грамадзянскіх могілках: была абсталявана новая пляцоўка для збору смецця, адрамантавана 5 пляцовак. Многае зроблена ў навядзенні парадку шляхам правядзення суботнікаў.

Выдалена 27 аварыйных дрэў у населеных пунктах сельсавета. Знесена 4 пустуючыя дамы сельвыканкамам і адзін дом ў весцы Сякерычы знесены сіламі спадчынніка.

Праводзілася вялікая работа з насельніцтвам па зборы сродкаў самаабкладання, у 2022 годзе сабрана 796 рублёў.

Паводле слоў Ганны Уладзіміраўны, адным з галоўных пытанняў, якое ўдалося вырашыць –  наладжванне ўзаемаадносін кіраўнікоў працоўных калектываў, размешчаных на тэрыторыі сельсавета з сельскім Саветам, з мэтай выканання ўскладзеных задач.

– Мы зараз працуем у цесным кантакце з усімі кіраўнікамі арганізацый, усе разумеюць, што толькі разам можна вырашыць многія пытанні. Жыхарам сельсавета аператыўна ажыццяўляецца дастаўка звадкаванага балоннага газу. Транспартнае абслугоўванне насельніцтва Колкаўскага сельсавета ажыццяўляе філіял № 112 адкрытага акцыянернага таварыства “Гомель-  аблаўтатранс”.

Кожны чацвер КУП “Петрыкаўскі райжылкамгас” ажыццяўляе збор цвёрдых камунальных адходаў у аграгарадку, першы і трэці чацвер – у Сякерычах.  Што да вулічнага асвятлення, то ў 2022 годзе на яго зрасходавана 3225 рублёў. У тым ліку на замену лямпаў – 675 рублёў. Дзякуючы замене лямпаў вулічнага асвятлення на энергазберагальныя ўстаноўлена дадаткова 10 энергазберагальных свяцільняў.

Кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна Сяргей Макарэвіч у канцы сустрэчы акцэнтаваў увагу на неабходнасці цеснага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва ўсіх службаў.

– Так, плюсаў у працы шмат. Дзякуючы сустрэчам з насель-ніцтвам, вырашаюцца многія пытанні. Напрыклад, канкрэтызавана пытанне рамонту дарогі па вуліцы Калгасная, па рамонце будынка амбулаторыі ўрача агульнай практыкі ў Колках. Сустрэчы ў такім фармаце – чарговы стымул для нашых далейшых дзеянняў, – сказаў Сяргей Аляксандравіч.

Наталля ПЕТРУШЭНКА. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о