Сардэчна віншуем вас з Днём Перамогі!
Беларусы назаўсёды захаваюць праўдзівую гісторыю той вайны. Перададуць будучым пакаленням разуменне таго, што адзінства, вера ў сябе і сапраўдная любоў да Радзімы – надзейная абарона ад любой пагрозы. Мужнасць, нязломнасць волі і патрыятызм народа-пераможцы назаўсёды застануцца сімвалам нашай нацыянальнай самасвядомасці. Няхай памяць пра Вялікую Айчынную вайну аб’ядноўвае нас і робіць непераможнымі перад любымі выпрабаваннямі.
Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, шчасця і невычэрпнай энергіі на доўгія мірныя гады. З Днём Вялікай Перамогі!

Аляксандр КОХАН, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о