Прыміце шчырыя віншаванні з народным святам – Днём Перамогі!
Гэтая памятная дата ўпісана ў гісторыю нашай дзяржавы як прыклад вялікага яднання народа, які абараніў свабоду, гонар і незалежнасць Радзімы. Колькі б гадоў не аддзяляла нас ад мая 1945 года, мы не забудзем, што гэта была Вялікая Перамога справядлівасці над злом і гвалтам. Суровыя вынікі вайны і сёння напаўняюць нашыя сэрцы болем і горыччу, але адначасова глыбокай падзякай за вялікі подзвіг і мужнасць.
Ад усёй душы жадаю мірнага неба, моцнага здароўя і дабрабыту. Няхай дух перамогі натхняе сэрца, вядзе наперад да новых поспехаў і дасягненняў на карысць нашай любімай краіны!

Святлана СЯНЬКО,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о