Днямі ў нашых сацыяльных сетках літаральна выбухнула цікавая навіна: каля вёскі Славінск быў заўважаны мядзведзь

0
395

Як удакладняецца на сайце Нацыянальнага парку “Прыпяцкі”, буры мядзведзь – вельмі рэдкі і ўнікальны госць для нашых мясцін. Гэты буйны драпежнік знік з тэрыторыі “Прыпяцкага” больш за 60 гадоў таму. Толькі ў 1981-м годзе быў зарэгістраваны адзінкавы выпадак заходу бурага мядзведзя ў нацпарк.

Днямі ў нашых сацыяльных сетках літаральна выбухнула цікавая навіна: каля вёскі Славінск быў заўважаны мядзведзь

Сыдзе мядзведзь з навакольных тэрыторый ці застанецца наядаць тлушч напярэдадні зімоўкі – будуць назіраць спецыялісты прыродаахоўнай установы.

Мясцовым жыхарам варта прытрымлівацца некалькіх простых правілаў, каб не прывабіць касалапага на свой падворак: не пакідаць на тэрыторыі домаўладання ўсё, што можа з’есці звер, і не выкідаць на двор смецце ад прадуктаў – пах ад упаковак харчоў таксама можа прывабіць мядзведзя. Акрамя гэтага, ні ў якім разе не стварайце стыхійныя звалкі смецця бліз населеных пунктаў.

Арцём ГУСЕЎ,
па матэрыялах сайта
Нацыянальнага парка “Прыпяцкі”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о