Дэпутат у сваёй акрузе не дзеліць праблемы на свае і чужыя

0
400

Наша сённяшняя гераіня – жанчына незвычайная. Яе сіле, энергіі і жыццялюбству пазайздросцяць многія. Апрача таго, што яна надзейная і клапатлівая жонка, сапраўдная гаспадыня, маці з вялікім сэрцам, якая выгадавала чацвярых дзяцей разам з мужам, двое з якіх узяла з прытулку, яна яшчэ і дэпутат Конкавіцкай выбарчай акругі № 6.

Дэпутат у сваёй акрузе не дзеліць праблемы на свае і чужыяЛюдміла Бамбіза дбае за дабрабыт грамадзян населенага пункта і іх камфорт, таму прыкладае ўсе намаганні, каб аднавяскоўцам было зручна і бяспечна жыць і працаваць. Але зараз аб усім па парадку.

Карэспандэнт адправіўся да жанчыны ў госці, каб на свае вочы пабачыць новае футбольнае поле, арганізаванае нашай сённяшняй гераіняй і настаўнікам фізічная культуры мясцовай школы.

“На вуліцы Маладзёжная існуе невялікі зялёны куток. Тут растуць дрэвы, цешаць вока кветкі, усталяваны лавачкі. Дзеці, у тым ліку мае, прыходзяць сюды пакідаць мяч, але варот для спартыўнай гульні няма. Я прапанавала паставіць вароты, а настаўнік фізкультуры Вадзім Несцярэня зрабіў мужчынскую работу: заліў бетон, запаяў трубы. Мы закупілі сетку, фарбу для варот. Я арганізавала падкос травы. Неўзабаве тэрыторыя набыла зусім іншы выгляд.

Сёння мы прыходзім у гэты ўтульны куток, каб сачыць за дзецьмі. Пакуль пячэ гарачае сонца, ёсць магчымасць пасядзець у цені. Карацей кажучы, новым месцам актыўнага баўлення вольнага часу ўсе задаволены”, – увяла нас у курс справы Людміла Іванаўна.
Вышэй агучаным фактам добрыя справы Людмілы Іванаўны не абмяжоўваюцца. Некалькі гадоў таму жанчына праявіла ініцыятыву ў пытанні пабудовы станцыі абезжалезвання.

Дэпутат у сваёй акрузе не дзеліць праблемы на свае і чужыя Дэпутат у сваёй акрузе не дзеліць праблемы на свае і чужыя“Ведаеце, быў час, калі вада з крана цякра рудая. Хіба можна было з гэтым мірыцца? Я звярнулася ва ўсе арганізацыі, напісала зварот у райвыканкам. Пасля таго, як былі сабраны ўсе патрэбныя дакументы, было дадзена “дабро” на яе пабудову. І абацяюць, што хутка станцыя пачне працаваць”, – распавяла суразмоўца.

Якасць дарог – таксама пад пільнай увагай дэпутата.

“Я лічу, што ў маіх сілах дапамагчы людзям. Калі пачалі гучаць просьбы адрамантаваць дарогу па завулку Кальцавы, мы не пакінулі гэта пытанне без увагі. Тым больш, што па дарозе шмат дзяцей ходзяць у школу. Не доўга чакалі, як дарогу адрамантавалі.
Дэпутат сельскага Савета – гэта першы чалавек, да якога звяртаюцца вяскоўцы ў пошуку вырашэння сваіх праблем. Людміла Бамбіза – надзейная правая рука выконваючага абавязкі старшыні Конкавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Віталя Пілера, якая не дзеліць праблемы на свае і чужыя. Жанчына не прапускае санітарныя дні, суботнікі, іншыя сацыяльна важныя мерапрыемствы.

Нашаму чытачу таксама хочацца распавесці, якая Людміла Іванаўна гаспадыня. Яе двор упрыгожаны шматлікімі кветкамі і раслінамі. Жанчына сама вырошчвае туі. Іх, дарэчы, на ўчастку шмат. Жывуць у гаспадарцы і трусы. Раней было да 60 асобін, сёння каля 40-ка.

“У свой час мы трымалі кароў, коней, свіней, курэй. Зараз не хапае часу і моцы”, – працягнула суразмоўца.

Людміла Іванаўна ўсё жыццё пражыла ў Конкавічах, нягледзячы на тое, што нарадзілася ў Петрыкаве, тут жа скончыла школу. Пасля атрымання вышэйшай адукацыі ўладкавалася працаваць выхавальніцай у дзіцячы сад. Але лёс склаўся так, што жанчына пайшла працаваць у сацыяльны прытулак для пакінутых дзяцей. Абмінуць гэту старонку жыцця нельга.

Пасля таго, як Людміла нарадзіла двух дзяцей, з мужам адбылася размова пра ўсынаўленне хлопчыка.

Дэпутат у сваёй акрузе не дзеліць праблемы на свае і чужыя“Муж мяне разумее і ва ўсім падтрымлівае. Мы – адно цэлае. Таму рашэнне было прынята хутка. Праз некалькі гадоў у нашу сям’ю прыйшоў яшчэ адзін хлопчык. Старэйшая дачка зараз працуе ўрачом-дыягностам у Мінску, старэйшы сын – праграміст, сярэдні – вучыцца на другім курсе медыцынскага каледжа на акушэра-гінеколага, а самы малодшы яшчэ вучыцца ў школе”.
Па словах гераіні, ёй было балюча глядзець, як родныя бацькі пакідаюць сваіх дзяцей. А любові Людмілы і яе мужа Аляксандра хапіла на ўсіх чацвярых дзяцей.
“Дзеці прыязджаюць на выхадныя. У кожнае свае абавязкі, але мы сышліся ў адным – любім падтрымліваць парадак і ствараць прыгажосць на падворку”.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о