Сістэма санаторыяў “Белпрафсаюзкурорт” – адна з самых вялікіх унутры краіны. Прафсаюзныя здраўніцы размешчаны па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, што дае магчымасць ва ўсёй паўнаце выкарыстоўваць непаўторныя прыродныя фактары, такія як месцазнаходжанне санаторыяў, гаючыя гразі, мінеральныя воды.

Адпачынак з карысцю
Святлана Жадзька, Наталля Асташова, Алена Галеня, Антаніна Цешанок, Людміла Бандзюк

У рамках тура выхаднога дня для дзевяці членаў прафсаюза галіны агра-прамысловага комплексу Петрыкаўскага раёна, працаўнікоў КСУП “Чалюшчавічы”, ААТ “Петрыкаўскі аграсэрвіс” і ААТ “Агра-Ляскавічы” была арганізавана паездка ў санаторый “Крыніца”. На тур выхаднога дня санаторыем распрацавана спецыяльная аздараўленчая праграма, дзе кожны жадаючы змог наведаць водаратэрапію і паляжаць у мінеральна-жамчужнай ванне, за дадатковую плату расслабіцца ў масажным крэсле, атрымаць іншыя медыцынскія працэдуры.

– Адпачынак у санаторыі мне вельмі спадабаўся. Медыцынскі персанал уважлівы, дастаткова шмат розных працэдур, у тым ліку і касметычных. Разнастайнае меню, чыстае лясное паветра, забаўляльныя мерапрыемствы. У санаторыі ёсць усё для паўнавартаснага адпачынку. Абавязкова прыедзем сюды яшчэ ўлетку, – падзялілася меркаваннем Наталля Асташова, член першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Петрыкаўскі аграсэрвіс”.

Клопат пра здароўе членаў прафсаюза – адзін з найважнейшых напрамкаў у рабоце прафсаюзных работнікаў усіх узроўняў.

Алена Галеня, старшыня Петрыкаўскага раённага камітэту прафсаюзаў работнікаў АПК, фота аўтара.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о