Памочнік пракурора Петрыкаўскага раёна Крысціна Процка правяла гутарку з бацькамі навучэнцаў ДУА “Гімназія горада Петрыкава” пра выкананне правілаў бяспекі непаўналетнімі ў летні перыяд.

Каб дзеці добра адпачылі, паправілі здароўе, не здзейснілі супрацьпраўных дзеянняў, бацькам было рэкамендавана правесці індывідуальныя гутаркі, патлумачыць важныя правілы, выкананне якіх дапаможа захаваць жыццё, а таксама вырашыць праблему вольнага часу дзіцяці. Памочнік пракурора нагадала, што ў начны час з 23 да 6 гадзін дзецям і падлеткам забаронена з’яўляцца на вуліцы без суправаджэння дарослых. Да таго ж бацькі павінны пастаянна быць у курсе, дзе і з кім дзіця, кантраляваць месца яго знахо-джання. Звяртаючыся да бацькоў, Крысціна Іванаўна зазначыла, што не лішне вывучыць і паўтараць з дзецьмі правілы дарожнага руху, язды на веласіпедах, скутэрах, мапедах. Неабходна памятаць і пра тое, што дзецям, якія не дасягнулі 14 гадоў, забаронена кіраваць веласіпедам па праезнай частцы.
– Ні на хвіліну не пакідайце дзіця без нагляду паблізу вадаёмаў. Плаваць можна толькі ў спецыяльна прызначаных для гэтага месцах, – нагадала бацькам памочнік пракурора. – Асаблівую ўвагу надавайце перапіскам дзяцей у сацыяльных сетках, месэнджэрах – большасць выпадкаў распаўсюджвання наркотыкаў адбываецца праз інтэрнэт-магазіны, куратары якіх прапануюць дзецям высокааплатную работу закладчыка, часта хаваючы сапраўдныя мэты і прадмет заробку. Крымінальная адказнасць за незаконны збыт наркотыкаў, прадугледжана артыкулам 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, адказнасць надыходзіць з 14 гадоў і прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад 2 да 25 гадоў пазбаўлення волі.

Пракуратура Петрыкаўскага раёна.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о