Надыходзіць час выбару, выпускнікі

0
566

Днямі мы звярнуліся да спецыялістаў, каб даведацца, якія працоўныя спецыяльнасці на Петрыкаўшчыне запатрабаваны больш за ўсё. Сённяшнім выпускнікам школ ёсць над чым задумацца, варыянты і ўмовы паступлення, мякка кажучы, даўно не былі такімі прывабнымі – гэта і наяўнасць працоўных месцаў, і прадастаўленне жылля маладым кадрам, і дапамога ў замацаванні.

Галоўны спецыяліст Упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Петрыкаўскага райвыканкама Анжэла Грыб падзялілася інфармацыяй, што ў раёне запатрабаваны наступныя спецыяльнасці – эканоміка і арганізацыя вытворчасці ў галінах агра-прамысловага комплексу, агранамія; заатэхнія, ветэрынарная медыцына, сельскае будаўніцтва і добраўпарадкаванне тэрыторый, тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці.

Дастаткова звярнуцца ў нашу структуру па адрасе: вуліца Гагарына,17, кабінет 206, ці па нумары тэлефона: 2-71-20, каб атрымаць магчымасць заключыць мэтавую дамову на набыццё адукацыі як у вышэйшых – гэта БДАТУ, БДСГА, ВДАМВ, ГДАУ, так і сярэдніх навучальных установах – Палескі аграрны каледж, Гомельскі аграрна-эканамічны каледж, Буда-Кашалёўскі аграрна-тэхнічны каледж, Краснабярэжскі аграрны каледж.

Галоўны ўрач Петрыкаўскай ЦРБ Вольга Семікопенка распавяла пра спецыяльнасці, у якіх Петрыкаўская ЦРБ асабліва мае патрэбу:

– Сярод сярэдняга звяна – сястрынская, лячэбная, медыка-дыягнастычная справа, зуба-лячэбная, сярод вышэйшага – лячэбная і медыка-дыягнастычная справа.
Установа аховы здароўя ў рамках выпускной кампаніі 2023 года з лютага па ліпень кожны дзень па пятніцах (па папярэднім запісе па тэлефоне 2-82-09) праводзіць для выпускнікоў Дні адкрытых дзвярэй, каб пазнаёміць дзяцей са светам самай гуманнай прафесіі, больш расказаць пра цэнтральную раённую бальніцу, яе структурныя падраздзяленні, дасягненні.

Мы прапануем заключэнне мэтавых дагавораў на падрыхтоўку спецыялістаў у вышэйшых навучальных установах і медыцынскіх каледжах Рэспублікі Беларусь.
З тымі, хто паступае ў медыцынскія каледжы пасля 9-ці і 11-ці класаў, дагаворы будуць заключацца мэтавыя дагаворы ва УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” па спецыяльнасці “сястрынская справа”, “лячэбная справа”, “медыка-дыягнастычная справа”.
Заключэнне мэтавых дагавораў дае абітурыенту шэраг пераваг: прахадны бал па мэтавым конкурсе, як правіла, ніжэйшы за бал па агульным конкурсе; размеркаванне пасля навучання ажыццяўляецца ў арганізацыю аховы здароўя, з якой заключана дамова.

УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” мае магчымасць прадастаўлення маладым спецыялістам службовага жылля (інтэрната) або арэнднага жылля ў новым добраўпарадкаваным мікрараёне горада Петрыкава. У 2022 годзе ўсе маладыя спецыялісты, якія прыехалі ў наш раён, атрымалі жыллё.
Больш поўную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 2-82-38 (аддзел кадраў) з 8.00 да 17.00 (з панядзелка па пятніцу).

Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама Таццяна Шпак расказала, што ў 2023 годзе абітурыентаў, якія плануюць паступаць у ВНУ на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, чакае шэраг новаўвядзенняў. Жанчына параіла:
– Шукаць патэнцыйнага працадаўцу выпускнікам можна хоць з сярэдзіны навучальнага года: будзе больш часу, каб разгледзець прыдатныя варыянты і ўсё ўзважыць.
Па словах Таццяны Мікалаеўны, мэтавае накіраванне можна атрымаць у любыя ўстановы вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія рыхтуюць педагагічных работнікаў.
– Напрыклад, у Гомельскай вобласці спецыяльнасць педагога можна атрымаць у 6 установах адукацыі: “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”, “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Івана Шамя-кіна”, “Лоеўскі дзяржаўны педага-гічны каледж”, “Рэчыцкі дзяржаўны педагагічны каледж”, “Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Льва Выгоцкага”, “Рагачоўскі дзяржаўны педагагічны каледж”.

Зараз Петрыкаўскі раён адчувае патрэбу ў настаўніках пачатковых класах, матэматыкі, фізікі, псіхолагах, сацыяльных педагогах, настаўніках-дэфектолагах, выхавацелях дашкольнай адукацыі.

З заявай пра намер узяць мэтавае накіраванне ў аддзеле адукацыі Петрыкаўскага раёна на педагагічныя спецыяльнасці можна звяртацца да 20 сакавіка 2023 года.
Жадаючыя паступіць на педагагічныя спецыяльнасці на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі павінны звярнуцца па тэлефонах 2-70-63; 2-70-75.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о