Тлумачым, чаму.

Вядома, што ў 2023 годзе кожны пяты беларус будзе пажылым. А таму дзяржава робіць усё магчымае для таго, каб жыццё грамадзян было не толькі камфортным, а і эканамічна выгадным для абодвух бакоў. Каб людзі, пасля дасягнення агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, заставаліся занятымі ў эканоміцы краіны.
Вось толькі нядаўна я прыехала з семінара, дзе нам расказвалі, як выконваць этычныя нормы і папулярызаваць у СМІ тэму пазітыўнага і актыўнага даўгалецця, але зараз пра іншае.

Давайце разбірацца, чаму ў нашай краіне пенсіянерам быць выгадна?
Па-першае, дзяржава робіць усё магчымае, каб кожны пенсіянер атрымаў найлепшае медыцынскае абследаванне. Мы сёння не будзем спрачацца пра тое, чаму менавіта ў Петрыкаве для гэтага чагосьці няма. Гэта пытанне толькі часу. Факт на далоні, як кажуць: штогод па Беларусі адкрываюцца дзясяткі бальніц, санаторыяў, зон адпачынку на свежым паветры.

Па-другое, дзяржава клапоціцца, каб грамадзяне залатога ўзросту не адчувалі сябе самотнымі ці пакінутымі, калі з нейкіх прычын пра гэта не паклапаціліся дзеці. Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва распрацавалі мноства напрамкаў для забаў і адпачынку пажылых грамадзян, для іх сацыялізацыі, напрыклад, у маладзёжным асяроддзі. Бабулі і дзядулі актыўна асвойваюць інтэрнэт, мабільныя дадаткі, некаторыя нават вядуць ужо свой блог.

Па-трэцяе, як піша выданне sb.by, у краіне развіваюць сістэму дадатковай адукацыі для пажылых людзей, пашыраючы магчымасць доступу да навучання і перанавучання. Для фармавання адукацыйных навыкаў дзейнічаюць універсітэты залатога, ці трэцяга ўзросту.

Па-чацвёртае, сёлета быў распрацаваны новы план па назапашванні дадатковай пенсіі. З 1 кастрычніка ў Беларусі пачне працаваць новая сістэма пенсійных накапленняў – “3+3”. Больш падрабязна пра гэта мы пісалі некалькі нумароў таму.
І заключнае. Дзяржава робіць усё магчымае, каб кожны чалавек, у тым ліку мудрага ўзросту, жыў у незалежнай краіне, абараняе яго ад нападаў з боку іншых краін.
Заставацца запатрабаваным на працоўным месцы, перанавучацца, працягваць кар’ерны рост – далёка не кожная дзяржава можа пахваліцца такой свабодай дзеянняў. Так што нават маладым сёння трэба задумацца, хочуць яны жыць у стабільнай краіне, якая пастаянна развіваецца, або ісці на павадку абяцанняў заходніх “спецыялістаў” з абяцаннямі пра залатыя горы?

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о