Вінаваты ў генацыдзе

0
468
Вярхоўны Суд вынес прысуд па справе ката Хатыні Катрука.
У Беларусі расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны па сваім значэнні даўно перасягнула чыста працэсуальныя рамкі. Яно стала значнай з’явай грамадскага жыцця. Прысуд, вынесены Катруку 18 сакавіка – яркі таму доказ.
Паводле слоў дзяржабвінаваўцы Аляксея Стука, вынікі расследавання і судовага разгляду крымінальнай справы дазваляюць сцвярджаць: тое, што зрабілі нацысты на беларускай зямлі ў гады вайны, – гэта сапраўды генацыд. Мэта, якую пераследвалі нацысты, заўсёды была адной – татальнае знішчэнне беларускага народа.
У сувязі са смерцю абвінаваўчы прысуд у дачыненні да Катрука В.У. пастаноўлены без прызначэння пакарання.
Калі нехта задаецца пытаннем, навошта судзіць нябожчыкаў, няхай успомніць пра справядлівасць і непазбежнасць пакарання, пра закатаваных і спаленых жыўцом ахвяр, асірацелых дзяцей, скалечаных герояў, зруйнаваныя гарады і сёлы… Так, не ўсе гітлераўскія каты атрымалі пры жыцці належнае пакаранне, але прававая ацэнка іх злачынствам павінна быць дадзена. І гэта не абмяркоўваецца, як выснова апошняй інстанцыі, як адзіна правільнае рашэнне. Каб потым ніхто не разважаў на тэму “не ўсё так адназначна”.
А яшчэ судовы разгляд крымінальнай справы паказаў сапраўдную асобу тых, хто супрацоўнічаў з фашысцкім рэжымам. Яны не змагары за нацыянальную ідэю і не героі вызваленчага руху, як гэта некаторыя хочуць прадставіць, а здраднікі і забойцы. Нягле-дзячы на гэта, сёння заходняй грамадскасцю, як і ў 1939-1944 гадах, заахвочваюцца маршы нацысцкіх калабарацыяністаў у краінах Прыбалтыкі і Украіне, якія прахо-дзяць там ужо не адно дзесяцігоддзе.
Таму сёння так важна не дапусціць скажэння гісторыі і праўды аб вайне, спыніць маніпулятыўныя меркаванні.
Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о