Будучая архітэктурная форма, ці прычына траўміравання ў хуткім часе?

0
91

Будучая архітэктурная форма, ці прычына траўміравання ў хуткім часе?Пра бяспеку жыццядзейнасці мы гаворым, чытаем, слухаем шмат. Прадухіленне траўміравання насельніцтва ад знешніх прычын на пастаянным і асаблівым кантролі адпаведных службаў. Але часам бывае так: небяспека знаходзіцца “на вачах” і чакае свайго часу адплаціць чалавеку за яго бестурботнасць.
Не адзін месяц у раёне ваеннага гарадка, што ў райцэнтры, побач з пешаходнаю дарожкаю ўзвышаюцца кавалкі цэглы. Хутчэй за ўсё, яны засталіся пасля аднаўлення мясцовым камунгасам пешаходнай часткі вуліцы. Пакінутыя на ўзбочыне кавалкі не малых памераў, а краі аднаго з каменных аскепкаў маюць вострыя вуглы. Жыхарка дома № 9 па вуліцы Каралёва расказала, што была сведкай, калі за камень зачапілася і ўпала жанчына, якая ішла падвячоркам у краму. А калі ўлічыць, што хутка светлавы дзень зменшыцца і восеньская шэрань зробіць бачнасць абмежаванай, то сітуацыю Петрыкаўскаму райжылкамгасу патрэбна вырашыць у бліжэйшы час.
Усім нам трэба памятаць правераную ісціну: у найбольшай бяспецы той, хто напагатове, нават калі небяспека мінімальная.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о