На Данбасе восем гадоў ідзе вайна. Снарады падаюць на гарады і вёскі, знішчаючы мірнае жыццё. На прыфрантавой тэрыторыі вырасла цэлае пакаленне дзяцей, у якіх вайна адабрала шчаслівае маленства. Жыццё пад абстрэламі прымусіла самых маленькіх жыхароў рэгіёна рана пасталець і нароўні з дарослымі навучыцца выжываць у нечалавечых умовах. За час баявых дзеянняў украінскія снарады забілі і пакалечылі некалькі соцень дзяцей. Дарослыя, як могуць, імкнуцца адцягнуць іх увагу ад навакольных жахаў. Не засталася ў баку ад трагедыі і Беларусь. За два гады нашу рэспубліку змаглі наведаць больш за тры тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак, якія пасля аздараўлення ў нас, вярнуліся да сябе на радзіму. Карэспандэнты Агенцтва тэленавін наведалі Данбас і пагутарылі з тымі, хто гасцяваў у нашай краіне. Убачанае і пачутае лягло ў аснову дакументальнага фільма “Данбас. Дзеці”. Матэрыял прагледзелі тысячы жыхароў як нашай, так і краін блізкага і далёкага замежжа. Карціна не пакінула абыякавай публіку. Да гонару стваральнікаў фільма, гледачам была дадзена магчымасць прааналізаваць убачаны матэрыял і зрабіць высновы самастойна. Не было спроб спекуляваць на эмоцыях, ці запальваць нянавісць да вінаватых у трагедыі. Паказана проста, сумленна, даступна, пра перажытае героямі, стаўленне да нашай краіны і надзеі на заўтрашні дзень.

На экране дзеці з Лісічанска – яны ў складзе групы з 43-х чалавек адпачывалі ў Наваполацку. Хлопчыкі і дзяўчынкі расказваюць пра наведванне Лядовага палаца, асаблівасці беларускай кухні, і, трымаючы ў руках абярэгі, зробленыя для іх аднагодкамі Мінскай школы, называюць нашу зямлю “астраўком шчасця”. Юнак, які адпачываў у Дубраве пад Салігорскам, перадае прывітанне новым сябрам з надзеяй на будучую сустрэчу. Расказчыкі шчырыя ў сваіх успамінах пра час праведзенны ў сінявокай краіне. Бацькі, педагогі не хаваюць слёз і не шкадуюць цёплых слоў. З іх вуснаў гучаць словы павагі і падзякі Прэзідэнту, жыхарам нашай краіны, Аляксею Талаю, беларускаму параалімпійцу, дзякуючы фонду якога школьнікі змаглі выехаць на аздараўлене.

У кадрах за спінамі герояў мы бачым жудасныя ўмовы іх жыцця: разбураныя будынкі, магілы, варонкі ад нядаўніх выбухаў. На рана пасталеўшых тварах дзяцей – нязменная горыч страт, яны хочуць падзяліцца сваімі бедамі і быць пачутымі. Сусветная прэса ўпарта маўчыць пра тое, што ўкраінскія снарады прыносяць смерць і пакуты дзецям, а палітычныя дзеячы многіх краін, якія прыклалі руку да ўзнікнення на Украіне грамадзянскай вайны, хаваюць сваіх жыхароў дадзеныя факты. І нават у міратворчым і гуманным імкненні нашай краіны ў адносінах да малых Данбаса, некаторыя западныя дзеячы спрабавалі ўбачыць схаваны сэнс, абвінаваціць Беларусь у неіснуючых фактах.

Новы фільм дае магчымасць убачыць праўду пра прычыны спецыяльнай ваеннай аперацыі і зразумець, чаму Расія прыйшла на дапамогу людзям. Дазваляе адчуць гонар за нашых суайчыннікаў, якія здолелі падарыць кавалачак жыцця на беларускай зямлі – жыцця мірнага, чыстага, шчырага – дзецям, радзіма якіх, пакуль, у небяспецы.

Святлана СОБАЛЕВА.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о