Беларускі Чырвоны Крыж: прыпыненае членства ці прынцыповая пазіцыя

0
376

Чаму прыпынілі членства Беларускага Чырвонага Крыжа ў міжнароднай арганізацыі – гэтым пытаннем на працягу апошняга тыдня задаваліся многія

Пачну з таго, што беларускі Чырвоны Крыж працягвае працаваць, не чакаючы і не разлічваючы на дапамогу ад міжнароднага камітэту. Аднак згадаем, з чаго ўсё пачалося. Абвінавачанні міжнародных функцыянераў, якія пацягнулі прыняцце рашэння аб спыненні дзейнасці Беларускага Чырвонага Крыжа ў саставе міжнароднай арганізацыі, звязаныя з заявамі генеральнага сакратара Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрыя Шаўцова аб ядзернай зброі, а таксама з яго візітам у Луганск і Данецк. Аднак, па вялікім рахунку, гэта наўрад ці можа і павінна было стаць прычынай для падобнага кардынальнага рашэння.

У чым жа сапраўдная прычына такога рашэння – паспрабуем разабрацца разам.
Так, Дзмітрый Шаўцоў у ліпені наведваў Данбас, дзе раздаваў дзецям, якія былі на аздараўленні ў Беларусі, гуманітарную дапамогу. Там жа ён даў каментарый заявы замежных палітыкаў пра тое, што Беларусь нібыта выкрадае і вывозіць украінскіх дзяцей. Пасля гэтага Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, абвінаваціўшы Дзмітрыя Шаўцова ў парушэнні сваіх асноўных прынцыпаў, прапанавала яму пакінуць сваю пасаду да 3 кастрычніка. Успомнілі яшчэ і яго выказванні аб ядзернай зброі.

У адказ Беларускі Чырвоны Крыж у верасні праводзіць пазачарговы з’езд, на якім Шаўцова пераабіраюць генсакратаром Арганізацыі. Аднак кіраўніцтва Міжнароднай федэрацыі ўжо ва ўльтыматыўнай форме патрабуе яго сыходу ў адстаўку. Пры гэтым на пазачарговым пасяджэнні праўлення Міжнароднай федэрацыі Чырвонага Крыжа было разгледжана беларускае пытанне. Даводзілі, што гэтая паездка была арганізавана з мэтай паказаць, што дзеці, якія аздараўляліся ў нас, вяртаюцца дадому. Шаўцоў паехаў туды не з гуманітарнай місіяй, а менавіта з тэлебачаннем, фондам Аляксея Талая, каб не было вось гэтых надуманых абсалютна бессэнсоўных абвінавачанняў, што наша краіна займаецца выкраданнем дзяцей. На жаль, мы не былі пачутыя.

Аналізуем сітуацыю далей: зварот аб прыпыненні членства Беларусі Міжнародны Чырвоны Крыж апублікаваў на чатырох мовах: англійскай, рускай, беларускай і ўкраінскай. Аднак да гэтага факта ніводны з афіцыйных дакументаў арганізацыі не пісалі на гэтых мовах. Заўсёды выкарыстоўваліся афіцыйныя: англійская, французская, іспанская ці арабская.

Таму відавочна, што такія дзеянні галаўной структуры ў Жэневе маюць палітычны падтэкст. У якасці пацверджання – чарговы крок ад заходніх: напярэдадні Дзмітрый Шаўцоў трапіў у чарговы пакет санкцый ЗША, у якім яшчэ 7 беларусаў і 11 нашых кампаній. Усё гэта, як мы разумеем, узаемазвязаныя дзеянні калектыўнага Захаду супраць Беларусі.

І яшчэ, так, між іншым. Калі прааналізаваць статыстыку той дапамогі, якую Міжнародны Чырвоны Крыж сёння ажыццяўляе па ўсім свеце, гэта, як правіла, тыя краіны, дзе ЗША праводзяць сваю ваенную палітыку, дзе знішчаюцца цэлыя групы, тысячы, сотні тысяч, мільёны людзей. Вось так там працуе Чырвоны Крыж. Дык ці варта турбавацца пра спыненне членства Беларускага Чырвонага Крыжа ў міжнароднай арганізацыі? Наўрад ці. Пад чужую дуду мы скакаць не прывыклі, як і выконваць сумніўныя палітызаваныя рашэнні.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о