Да малых з важнымі правіламі

0
579

Да малых з важнымі правіламі

Выратавальнікі правялі ўрок бяспекі ў дзіцячым гарадскім садку №1.

Дзятва з нецярпеннем чакала прыходу супрацоўнікаў РАНС. Пачалося мерапрыемства са знаёмства і, вядома ж, кожны з малых адказаў, хто такія выратавальнікі і што ўваходзіць у іх абавязкі.

– Яны ратуюць людзей і жывёл, тушаць пажары і заўсёды прыходзяць на дапамогу, – хорам казалі хлопчыкі і дзяўчынкі. Пры дапамозе гульні “дым-агонь-вуліца” выхаванцы дзіцячага сада даведаліся, як правільна паводзіць сябе ў выпадку пажару. Дзеці правільна называлі нумары экстраных службаў і супастаўлялі карцінкі нумароў з машынкамі. Пасля паспрабавалі віртуальна паведаміць дыспетчару МНС пра надзвычайную сітуацыю.

Да малых з важнымі правіламі

– Добры дзень. У мяне здарыўся пажар, гарыць дом. Хутчэй прыязджайце. Вуліца Цэнтральная, дом 1. Мяне завуць Ягор, – выразна паведаміў адзін з выхаванцаў.
Інспектар сектара прапаганды Алена Герасіменка расказала дзецям, якія небяспекі могуць падцікоўваць іх дома і на вуліцы, нагадала з якімі рэчамі гуляць нельга і з-за чаго можа адбыцца пажар.

Да малых з важнымі правіламі

– Агонь – гэта вельмі страшна. Калі гуляць з запалкамі або запальніцамі, “жартаваць” з агнём, самастойна ўключаць электрычныя прыборы, то пажару не пазбегнуць, – нагадвала Алена Сяргееўна.
Дзеці паабяцалі, што будуць выконваць усе пачутыя правілы.

Святлана СОБАЛЕВА,
па інфармацыі
райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о