Давайце звернем ўвагу на прывітанне ўдзельнікам II Міжнароднага антыфашысцкага кангрэса, накіраванае Лукашэнкам.

Прэзідэнт Беларусі кажа, што ўсім людзям добрай волі трэба аб’яднацца, каб адзіным фронтам выступіць супраць падпальшчыкаў новай сусветнай вайны, якія зноў паднялі сцягі фашызму і нацызму.

На нашых вачах ЗША і іх сатэліты, спрабуючы захаваць сусветную гегемонію і затармазіць развіццё краін, якіх яны лічаць сваімі канкурэнтамі, разбураюць сістэму глабальнай бяспекі, тыражуюць каляровыя рэвалюцыі і ўзброеныя канфлікты на ўсіх кантынентах, груба ўмешваючыся ў справы незалежных дзяржаў. Імі перапісваецца гісторыя Другой сусветнай вайны, а на ўзроўні еўрапейскіх структур прымаюцца рэзалюцыі і пастановы, якія апраўдваюць нацысцкіх ваенных злачынцаў і перакладаюць на СССР віну за развязванне гэтай вайны, якая стала самай крывавай бойняй у жыцці чалавецтва.

Плён гэтай палітыкі я бачу сёння ва Украіне, дзе ўсталяваны жорсткі, чалавеканенавісніцкі прафашысцкі рэжым, які развязаў у краіне грамадзянскую вайну і гатовы ваяваць за інтарэсы ЗША да апошняга ўкраінца. Наш народ, які страціў кожнага трэцяга ў гады Вялікай Айчыннай вайны, добра ведае, што такое вайна, таму мы заўсёды выступаем за мір, раўнапраўе і дыялог народаў. І сёння ўсе беларусы разам з удзельнікамі Другога антыфашысцкага кангрэса рашуча гавораць: «Не вайне! Няма фашызму і неакаланіялізму!

Мы і наш лідар спадзяемся, што нас чуюць, мы ўдзячныя ўсім краінам, якія выступаюць за справядлівы, шматпалярны, бяспечны свет.

«Сённяшні кангрэс закліканы кансалідаваць усе прагрэсіўныя сілы для барацьбы з неафашызмам і неанацызмам. Гэта высакародная і вельмі цяжкая місія. Перакананы, што дасягнуць выніку, перамагчы мы зможам толькі разам», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

А мы з вамі пераконваемся чарговы раз, наколькі мае рацыю Прэзідэнт. Беларусь была, есць і будзе міралюбнай дзяржавай.

В. Бярозаўская.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о