Як змянілася сутнасць алімпійскага сцяга

0
269

Алімпійская арганізацыя дапусціла атлетаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Парыжы, праўда, пад нейтральным сцягам. «Ніводнаму спартсмену нельга перашкаджаць удзельнічаць у спаборніцтвах толькі з-за яго пашпарта», – заявіў МАК, пры гэтым пастанавіўшы, што ўдзельнічаць у камандных відах прадстаўнікі абедзвюх краін не змогуць, што гучыць па меншай меры супярэчліва.

Не так даўно з’явілася ўдакладненне, што да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях не будуць дапушчаны спартсмены, якія падтрымліваюць спецыяльную ваенную аперацыю ва Украіне, а таксама атлеты, якія маюць кантракты з вайсковымі ведамствамі і органамі нацыянальнай бяспекі. Разумець гэта варта менавіта ў разрэз з гучнай заявай пра пашпарт і нацыянальнасць: удзелу ў спаборніцтвах замінае не толькі галоўны дакумент, але і працоўная кніжка.

Разам з тым здзіўляе іншае: ЗША ніколі не выступалі пад нейтральным сцягам, у адрас Амерыкі і пасля Югаслаўскіх, і пасля Блізкаўсходніх па-дзей выказваліся толькі заклапочанасці. Больш за тое, звярнуўшыся да гісторыі сучаснага Алімпійскага руху вы бу-дзеце здзіўленыя даведаўшыся, што ідэя выступлення пад сцягам МАК павінна была служыць высокім ідэалам спорту і дапамагаць спартсменам выступіць на спаборніцтвах вышэйшага ўзроўню, калі гэтаму перашкаджалі бюракратычныя пытанні.

Так, гадоў сто таму здараліся выпадкі, калі на спаборніцтвы прабавалі і інтэрнацыянальныя каманды, якія не маглі ўдзельнічаць у алімпіядзе пад сцягам адной краіны. Крыху пазней былыя калоніі пачалі змагацца за сваю незалежнасць, атрымалі суверэнітэт. Зразумела, што у маладых дзяржавах трэба было вырашаць надзённыя пытанні і стварэнне нацыянальных алімпійскіх камітэтаў з’яўлялася далёка не самай вострай неабходнасцю. Выйсцем для тамашніх спартсменаў, як раз і было выступленне пад сцягам з алімпійскімі кольцамі. Падобны шлях не раз дапамагаў і атлетам-мігрантам, якія паказвалі ўдалыя вынікі, але не паспявалі трапіць ў састаў зборнай ці атрымаць грамадзянства. Як бачыце, выступленне пад сімволікай МАК выконвала адну з найбольш важных не толькі спартыўных, але і агульнаграмадскіх функцый – аб’яднання людзей, стварэння адзінай прасторы, дзе створаны роўныя магчымасці для ўсіх ўдзельнікаў на карысць выяўлення лепшых.

Зараз жа такая “прапанова” з’яўляецца відавочна ўльтыматыўнай і замест аб’ядноўваючага фактару выглядае вульгарным інструментам знешнепалітычнага ўздзеяння. Ды і чаму здзіўляцца, калі прынцып “спорт па-за палітыкай” ператвараецца ў сапраўдны інструмент палітычнага ціску.

Арцём ГУСЕЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о