Год 2022: галоўныя падзеі

0
795

Год гістарычнай памяці ўвайшоў у гісторыю краіны, вобласці, раёна як багаты на важныя гістарычныя, палітычныя і сацыяльна значымыя падзеі. Так, краіна ўрачыста адзначыла Дзень Незалежнасці і 78-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, другі раз – Дзень народнага адзінства. Згодна з Указам Прэзідэнта з 2022 года Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны 22 чэрвеня атрымаў новую назву – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Адзначылі 105-ю гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года і 100 гадоў з дня ўтварэння СССР. Прайшлі і іншыя даволі значныя падзеі ў жыцці краіны і вобласці. Якім ж  падзеямі адзначаны 2022 год у летапісе Петрыкаўскага раёна? Прапануем невялікі агляд.

 Год 2022: галоўныя падзеі

На палетках СУП “Палессе-Аграінвест” адбылося ўшанаванне экіпажаў камбайнераў і вадзіцеляў, якія першымі ў раёне дасягнулі запаветнага рубяжу ў тысячу тон

СТУДЗЕНЬ

Петрыкаўшчына актыўна ўключылася ў абмеркаванне праекту змяненняў і дапаўненняў  Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Ад каранавіруса вакцыніраваўся першы падлетак, ім стаў навучэнец 10 класа Мышанскай сярэдняй школы Эдуард Дарынскі.

У занальным этапе інтэлектуальнай гульні “Брэйн-рынг “За бяспеку” перамагла каманда юных выратавальнікаў з першай гарадской школы.

У школьным музеі Капаткевіцкай сярэдняй школы да Году гістарычнай памяці і 80-годдзя легендарнага Капаткевіцкага бою адкрылі новую экспазіцыю.

На Петрыкаўшчыне дадзены старт рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод”. Першыя ўзнагароджаныя – жывёлаводы КСУП “Капаткевічы”.

Кіраўніцтвам раёна ўшанаваны стыпендыяты фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне адукацыі.

Петрыкаўшчыну наведалі старшыні Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню Гомельскай вобласці. Тэмай сустрэчы стала захаванне гістарычнай і культурнай спадчыны, народных промыслаў і традыцый, багацця прыроды беларускага Палесся.

ЛЮТЫ

У абласных спаборніцтвах па зімовым мнагабор’і “Абаронца Айчыны” зборная раёна заваявала дыплом ІІ ступені.

Петрыкаўшчына прымала рэспубліканскі семінар “Выкарыстанне творчага рэсурсу аматарскіх клубных фарміраванняў і калектываў у сацыякультурнай дзейнасці рэгіёна. Арганізацыя масавых мерапрыемстваў як аснова захавання нацыянальных культурных традыцый”.

Пераможцамі штогадовага раённага першынства па міні-футболе, прысвечанага памяці першага міністра спорту і турызму Уладзіміра Рыжанкова, сталі футбалісты ФСК “Ураджай”.

Лепшым следчым падраздзяленнем Гомельскай вобласці ў сваёй катэгорыі прызнаны Петрыкаўскі РАСК.

27 лютага адбыўся рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі. Жыхары раёна зрабілі свой выбар на карысць міру і працвітання.

САКАВІК

Служба правапарадку Петрыкаўшчыны адзначыла сваё 105-е прафесійнае свята.

Зборная ДЮСШ раёна па футболе заняла ІІ месца на адкрытым першынстве вобласці сярод юнакоў 2009-2010 гадоў нара-джэння.

На Міжнародным конкурсе навукова-тэхнічнай творчасці моладзі “Тэхнаінтэлект” вучань 10 класа ДУА “Гімназія г. Петрыкава” Мікіта Скрупскі заваяваў дыплом ІІ ступені.

У абласных спаборніцтвах па лыжных гонках у праграме ХХХІV спартакіяды школьнікаў зборная раёна заняла І месца ў другой групе раёнаў.

Сваё 90-годдзе адзначыла заслужаны настаўнік БССР Ядвіга Пятроўна Грыб.

25-годдзе прысваення звання “народны” адзначыў народны ансамбль песні, танца і музыкі “Лявоніха”.

29 сакавіка адбылася жудасная гадавіна: 80 гадоў таму фашысты спалілі сумна вядомую на Петрыкаўшчыне вёску Хвойня. 3078 чалавек з навакольных населеных пунктаў  загінула ў час гэтага акту генацыду.

Петрыкаўшчына адзначыла 35-годдзе раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання Савет ветэранаў.

Петрыкаўшчына далучылася да абласнога суботніка. Сабраныя сродкі пералічаны на рэканструкцыю мемарыяльнага комплекса “Партызанская крынічка”.

КРАСАВІК

Пераможцам абласнога конкурсу “Выратавальнік-2021” у намінацыі “За найбольшы ўклад у працу па забеспячэнні бяспекі аб’ектаў і тэрыторый, папярэджанні гібелі людзей на пажарах і іншых надзвычайных сітуацыях” стаў галоўны ляснічы Петрыкаўскага лясгаса Георгій Шатырын.

Спіс Фонду таленавітай моладзі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі папоўнілі вучні гімназіі – Аляксандр Лявончык і Кацярына Дарошка – дыпламанты (дыплом ІІ ступені) заключнага этапа рэспубліканскага конкурсу навуковых эколага-біялагічных  работ.

У Гомелі прайшла цырымонія занясення на абласную Дошку гонару найлепшых прадпрыемстваў Гомельшчыны.

Сярод раёнаў з колькасцю насельніцтва да 30 тысяч чалавек пераможцам штогадовага абласнога спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці прызнаны Петрыкаўскі раён.

Лепшым прадпрымальнікам Гомельшчыны ў сферы вытворчасці прызнана таварыства з абмежаванай адказнасцю “Экагрынпрам” і яго кіраўнік Віктар Капыловіч.

МАЙ

Петрыкаўшчына далучылася да маштабнай атлетычнай акцыі “У адзіным забезе пад сцягам краіны”, прысвечанай 77-гадавіне Вялікай Перамогі, а таксама Дню Дзяржаўнага герба і Дню Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.

На фасадзе будынка ЦРБ у райцэнтры адкрыта памятная дошка ў гонар герояў Вялікай Айчыннай вайны, медыкаў Аляксандра Рымшы і Лідзіі Чарнобылец.

У Вялікай зале Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ХV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў у гістарычнай памяці народа”. Сярод ганараваных – вучні Петрыкаўскага раёна: Максім Аксёнаў з Капаткевіцкай сярэдняй школы, Вікторыя Герасічкіна з Залескага дзіцячага сада-базавай школы, Сяргей Андрэеў, Сняжана Джугань, Алена Цапко з Мышанскай сярэдняй школы.

Перамогу ў раённым турніры па міні-футболе памяці Рыжанкова  атрымала каманда-дэбютант “Меліяратар”.

У абласным цэнтры адбыўся першы ў краіне Форум патрыятычнай моладзі, удзел у якім прынялі актывісты раёна.

Піянеры рэгіёна адсвяткавалі 100-годдзе піянерскага руху.

Пасля маштабнай рэканструкцыя ў райцэнтры ўрачыста адкрыта адноўленая аўтазаправачная станцыя.

Пятнаццаць хлопчыкаў і дзяўчынак – вучні гімназіі, першай і другой гарадскіх школ, Бабуніцкай і Курыціцкай сярэдніх школ, а таксама Брынёўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, якія дасягнулі высокіх вынікаў ў алімпіядным руху – сталі галоўнымі героямі раённага свята “Зорны Алімп-2022”.

Год 2022: галоўныя падзеі

Напярэдадні Дня Незалежнасці ў райцэнтры ва ўрачыстай абстаноўцы быў адкрыты акушэрска-гінекалагічны корпус ЦРБ

ЧЭРВЕНЬ

У шахце Петрыкаўскага рудаўпраўлення ААТ “Беларуськалій” адкрылі падземны медыцынскі пункт.

Па выніках абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ўзнагароду атрымалі ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Петрыкава” і “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці”.

Для 184 выпускнікоў устаноў адукацыі раёна празвінеў апошні званок. Сярод іх – 11 медалістаў.

Па выніках прафесійнага конкурсу “Урач года Рэспублікі Беларусь-2022” лепшым урачом агульнай практыкі прызнана загадчык Капцэвіцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” Тамара Стакан.

Ва ўрачыстай абстаноўцы ўведзены ў эксплуатацыю аўтадром ГА ДТСААФ.

Пракуратура раёна адсвяткавала 100-годдзе.

Дэпартамент аховы МУС Рэспублікі Беларусь адзначыў 70 гадоў з дня ўтварэння.

Тэматычны прыпынак МНС з’явіўся ў райцэнтры.

ЛІПЕНЬ

У Петрыкаўскім раёне – новы старшыня райвыканкама. На пасаду кіраўніка раёна прызначаны Аляксандр Кохан.

У вёсцы Макарычы адкрыўся новы гандлёвы аб’ект – крама “Авоська”.

З рабочым візітам Петрыкаў наведаў міністр адукацыі Андрэй Іванец. У межах візіту кіраўнік га-ліны пазнаёміўся з работай устаноў дашкольнай, сярэдняй і прафесійнай адукацыі.

ЖНІВЕНЬ

З рабочым візітам губернатар вобласці Іван Крупко і старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Кохан наведалі Петрыкаўскае рудаўпраўленне ААТ “Беларуськалій”.

Для работнікаў Петрыкаўскага рудаўпраўлення “Беларуськалія” адчыніў дзверы новы 60-кватэрны арэндны дом.

Золата чэмпіянату раёна па футболе ў каманды “Ураджай”.

Абласны пленэр “Ажыўшая даўніна” прайшоў у аграгарадку Ляскавічы.

Паблізу вёскі Бесядкі, каля ДАКа №263 Мазырскага ўмацаванага раёна “Лінія абароны Сталіна”, прайшла рэканструкцыя абарончых баёў 1941 года.

ХХІХ Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподняга наведала Петрыкаўшчыну.

Год 2022: галоўныя падзеі

У аграгарадку Ляскавічы прайшоў VІІ Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся”, які сабраў больш за 40 тысяч гасцей і ўдзельнікаў

ВЕРАСЕНЬ

У Дзень народнага адзінства  прайшоў аўтапрабег “Дарогамі пераможцаў”.

Больш за тры сотні дрэў выса-джана ў межах месячніка азелянення “За чыстую і зялёную краіну” і экалагічнай акцыі “Дрэва героя”.

У аграгарадку Бабунічы адбылося асвячэнне храма Святой жывапачатковай Троіцы.

Дзіцячы дом сямейнага тыпу сям’і Якубенка заняў 3 месца ў фінале рэспубліканскага фестывалю “Тата, мама, я – футбольная сям’я”.

КАСТРЫЧНІК

Узнагародай “За адданасць прафесіі-2022” на раённай урачыстасці з нагоды Дня настаўніка ганаравана настаўнік ДУА “Гімназія г. Петрыкава” Валянціна Тарабей.

У межах Тыдня бацькоўскай любові на Петрыкаўшчыне высаджана аднайменная алея.

У раёне пачаў працаваць перасоўны медыцынскі комплекс ЦРБ.

На ўскраіне Петрыкава зной-дзена пахаванне мірных жыхароў часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Петрыкаўшчына прыняла эстафету рэспубліканскага аўтапрабегу “Сімвал адзінства”.

Санітарна-эпідэміялагічная служба Гомельшчыны адзначыла 100 гадоў з дня ўтварэння.

ЛІСТАПАД

У Петрыкаўскім раёне прайшло выязное пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі пад старшынствам Наталлі Качанавай.

Лепшых хлебаробаў Петрыкаўшчыны ўшанавалі на абласным свяце працаўнікоў сяла “Дажынкі-2022”.

“Шахцёр” атрымаў бронзавыя медалі першай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе.

СНЕЖАНЬ

Нацыянальны парк “Прыпяцкі” стаў пераможцам ХХ Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу “Пазнай Беларусь” у намінацыі “Турыстычная кампанія года”.

100-гадовы юбілей адзначыў “Беларусбанк”.

Пераможцамі Рэспубліканскага агляду-конкурсу Дзядоў Марозаў і Снягурак “Ёлка-фэст-2022” стаў творчы калектыў ДУА “Гімназія г. Петрыкава”.

Галіна КАЗАК.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о