АД ВЫБАРАЎ ДА ВЫБАРАЎ: Падводзячы вынікі, робім высновы, аддаем голас

0
502

Вось і надышоў час, калі суайчыннікі выбіраюць прадстаўнікоў ад народа, абіраючы, такім чынам, будучыню краіны. Задаецца, кожны з нас перад рэалізацыяй свайго выбарчага права падводзіць пэўныя вынікі, аналізуючы, чаго мы дабіліся за апошнія гады. Мы запыталі ў землякоў, якія якасныя пераўтварэнні былі самымі істотнымі для жыцця на Петрыкаўшчыне.

У цэнтры ўвагі кожнага – будаўніцтва і развіццё інфраструктуры

АД ВЫБАРАЎ ДА ВЫБАРАЎ: Падводзячы вынікі, робім высновы,  аддаем голасЗначэнне гэтага сектара народнай гаспадаркі складана перабольшыць, бо тут і жыллё для сем’яў, і працоўныя месцы, і камфорт паўсядзённасці. Ды і зроблена было за апошнія гады не мала, дзякуючы, у першую чаргу, добраўпарадкаванню горада і рэканструкцыі многіх аб’ектаў, а таксама забудовай мікрараёна па вуліцы Дружбы, дзе ў 1268-мі кватэрах жывуць зараз сем’і спецыялістаў ААТ “Беларуськалій”.

Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дзягцяр, за апошнія пяць гадоў былі праведзены работы па капітальным рамонце 13-ці шматкватэрных дамоў і бягучым рамонце 42-х шматкватэрнікаў. Акрамя гэтага, капітальны рамонт прайшоў і ў 3-х інтэрнатах і двух дзясятках адміністрацыйных будынкаў. “Але гэта толькі заўважныя кожнаму пераўтварэнні, бо калі мы кажам пра абнаўленне, трэба разумець яшчэ і замену камунікацый. Так, сеткі водазабеспячэння былі заменены на агульнай працягласці ў 4,2 кіламетры, абнавілі і каля 900-та метраў каналізацыйных камунікацый”, – заўважыў Аляксандр Фёдаравіч.
Прадстаўнік адміністрацыі раёна паведаміў, што толькі ў горадзе быў выкананы капітальны рамонт вулічна-дарожнай сеткі працягласцю амаль 12 кіламетраў, усталяваныя агароджы агульнай даўжынёй каля 11 кіламетраў.
Сярод аб’ектаў добраўпарад-кавання можна адзначыць цэнтральную гарадскую плошчу, будынак райвыканкама, паркавую тэрыторыю, вакзал і прылягаючую да транспартнага аб’екта тэрыторыю, спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення.

“Папрыгажэлі і аб’екты культурнага і спартыўнага прызначэння: раённы Дом культуры і сетка публічных бібліятэк, дзіцячай школы мастацтваў, Дома рамёстваў, музея, кінатэатра. Больш камфортна стала бавіць час аматарам актыўнага ладу жыцця на гарадскім стадыёне, адкрылася пляцоўка для міні-футбола з штучным пакрыццём па вуліцы Камуністычнай, якасныя змены адбыліся ў спартыўнай зале ДЮСШ.

Належная ўвага надавалася і галіне аховы здароўя: у ЦРБ быў праведзены капітальны і бягучы рамонты, у 2022 годзе скончылася рэканструкцыя гінекалагічнага корпуса”, – падзяліўся намеснік старшыні райвыканкама.
Цудоўная навіной для маладых сем’яў стала адкрыццё дзіцячага садка на 240 месцаў у мікрараёне Паўночны. Але не варта забывацца, што адрамантаванымі былі ў іншыя дашкольныя ўстановы.
“У гэты годзе плануецца будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу за кошт інвестыцый “ААТ “Беларуськалій”, рэалізацыя інвестыцыйнага дагавору “Будаўніцтва комплексу памяшканняў і пабудоў Петрыкаўскага РАУС” і будаўніцтва шматкватэрнага жылога дома на 40 кватэр па вуліцы Макаранкі ў горадзе Петрыкаве. Нагадаю, што пад маштабнае добраўпарадкаванне падпадае і другі па велічыні насалены пункт раёна – гарадскі пасёлак Капаткевічы”, – акрэсліў перспектывы Аляксандр Дзягцяр.

Права на працу і клопат з боку дзяржавы

АД ВЫБАРАЎ ДА ВЫБАРАЎ: Падводзячы вынікі, робім высновы,  аддаем голасГэтыя натуральныя сацыяльныя патрэбы сталі хіба не першаснымі для беларусаў. Ва ўпраўленні па ахове працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама адзначаюць, што наш раён характарызуецца стабільнай, кантралюемай сітуацыяй на рынку працы і даволі высокім узроўнем занятасці насельніцтва.

Спецыялісты сацыяльнай службы надаюць істотную ўвагу прафілактычнай рабоце па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы. У выніку змяніліся і адносіны кіраўнікоў і работнікаў арганізацый да пытанняў працоўнай бяспекі.
На важным месцы застаецца і пенсійнае забеспячэнне і матэрыяльная сацыяльная дапамога землякам. Так, у 2023 годзе на выплаты пенсій і дапамогі было выдаткавана больш за 67 мільёнаў рублёў. Атрымальнікамі дзяржаўнай адраснай дапамогі сталі 1547 чалавек, сума дапамогі склала больш за 600 тысяч рублёў. Са сродкаў ФСАН аказана матэрыяльная дапамога 448 пенсіянерам на суму больш за 30 тысяч рублёў. Правам на прызначэнне сямейнага капіталу ўжо скарысталася 562 сям’і раёна. Для беларусаў стала незаўважнай нормай, што ўсе выплаты ажыццяўляюцца своечасова і ў поўным аб’ёме.

“Пэўна, няма чалавека сталага ўзросту на Петрыкаўшчыне, якому б не была аказана неабходная сацыяльная дапамога. Больш за тое, ахоп насельніцтва і пералік такіх паслуг пашыраецца. Гэта і дапамога на даму, і стварэнне хат-зімовак, і знаходжанне ў гасцявых і замяшчаючых сем’ях. Людзі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і актыўным ладам жыцця маюць магчымасць бавіць вольны час у клубах і гуртках па інтарэсах.
Я і мае знаёмыя такога ж узросту наведваюць наш сацыяльны цэнтр. Мы вельмі ўдзячныя спецыялістам, якія робяць жыццё людзей на заслужаным адпачынку і з асаблівасцямі развіцця паўнавартасным, напоўненым і цікавым.
Прыемна назіраць, якія камфортныя ўмовы створаны і якім клопатам адораны людзі, што пражываюць у дамах-інтэрнатах. У гэтым я пераканалася, калі мы ў юбілей сацыяльнай службы з дабрачыннай канцэртнай праграмай наведалі Капаткевіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў” – падзялілася меркаваннем удзельніца аб’яднання “Неспакойныя сэрцы” ТЦСАН Галіна Веракса.

Нагода для гонару
Кожны патрыёт аддае належную даніну павагі гісторыі сваёй краіны. Можна згадаць і святкаванне Дня Перамогі, Дня народнага адзінства і канешне, першы юбілей горада – 500-годдзе Петрыкава.
АД ВЫБАРАЎ ДА ВЫБАРАЎ: Падводзячы вынікі, робім высновы,  аддаем голасАле вельмі важна, каб і на сучасным этапе нам было чым ганарыцца. На гэтым грунтуецца пазнавальнасць рэгіёна, яго прывабнасць як для інвестыцый, так і для галоўнай каштоўнасці нашай дзяржавы – людзей.
Пэўнай візітоўкай Петрыкаў-шчыны як на рэспубліканскім, так і (без перабольшвання) на міжнародным узроўнях з’яўляюцца рудаўпраўленне ААТ “Беларуськалій” і Нацыянальны парк “Прыпяцкі”.

Петрыкаў стаў сапраўдным горадам шахцёраў і вельмі станоўча, што спецыялісты горназдабываючай галіны не толькі шчыра выконваюць сваю працу, але і з прыемнай рэгулярнасцю ставяць новыя вытворчыя рэкорды, забяспечваючы патрэбу ў калійных угнаеннях не толькі нашай краіны, але і іншы, што знаходзяцца на розных кантынентах свету.
Што да нацпарку “Прыпяцкі”, што ён рэалізоўвае адразу шэраг мэт, як то ахова навакольнага асяроддзя, аказанне турыстычных паслуг і вырашае вытворчыя задачы па дрэваапрацоўцы. У 2022 годзе быў рэалізаваны інвестыцыйны праект па будаўніцтве цэха пелетнай вытворчасці, магутнасцю 20 тысяч тон на год. Трэба заўважыць, што ў мінулым годзе адбылася мадэрнізацыя цэха па вытворчасці паліўных гранул з тырсы ў пасёлку Муляраўка Петрыкаўскага лясгаса”, – распавяла пра галоўныя брэнды Петрыкаўшчыны навуковы супрацоўнік гісторыка-краязнаўчага музея Галіна Занкевіч.

Сярод прыярытэтаў – здароўе грамадзян
Зразумела, што ў першую чаргу клопат пра здароўе ўскладаецца на ўласную свядомасць грамадзян. Але належная медыцынская дапамога – не толькі сацыяльны стандарт, але і паказчык развіцця грамадства ўвогуле.

АД ВЫБАРАЎ ДА ВЫБАРАЎ: Падводзячы вынікі, робім высновы,  аддаем голас

Медыцына – цэлы свет, дзе спалучаецца навука, чуласць і шчырая праца, што мяжуе з выключнай увагай да пацыентаў. За апошні час медыкі прайшлі сапраўднае выпрабаванне на прафесійную прыдатнасць, калі грамадства зведала, што такое пандэмія і якім небяспечным аказаўся COVID. Разам з тым, з цяжарам наплыву грамадзян і жорсткімі абмежаваннямі медыкі справіліся годна.

Паралельна, нягледзячы на складанасці, развівалася і мясцовая інфраструктура аховы здароўя. “У 2019-м годзе адбыўся рамонт памяшканняў паліклінікі, 1-га і 2-га тэрапеўтычных аддзяленняў, быў набыты УГД сканер. Потым у распараджэнні ЦРБ з’явіўся і УГД апарат. Два гады таму было набыта 11 адзінак разнастайнага абсталявання агульным коштам 310 тысяч 298 рублёў, гэта 5 апаратаў ШВЛ, хірургічны стол, стол для родавай дапамогі, дэнтальны рэнтгенапарат і апарат лазернай тэрапіі, стэрылізатар, біяхімічны аналізатар. А 1 ліпеня 2022 года быў уведзены ў эксплуатацыю акушэрска-гінекалагічны корпус і набыты перасоўны ФАП, які штодня працуе для жыхароў сельскай мясцовасці.

Мінулы год таксама адзначаны якаснымі пераўтварэннямі. Ва ўстанову аховы здароўя паступіла абсталяванне для відэаэндаскапіі, біяхімічных аналізаў, апарат для дыялізуючых рэагентаў і дыялізу, хірургічнае абсталяванне. Рамонтныя работы летась былі выкананы на суму 488, 5 тысяч рублёў у 32-х падведамасных арганізацыях установы, набыта 82 адзінкі медыцынскага абсталявання агульным коштам 249 тысяч 260 рублёў.

Не абышлося без дабрачыннасці: у якасці спонсарскай дапамогі ААТ “Беларусбанк” перадаў бальніцы 20 камп’ютараў”, – падзяліўся лічбамі наместнік галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва ЦРБ Ілья Абель.

Захоўваючы харчовую бяспеку
Каб быць упэўненым у будучыні, трэба мець стабільныя вынікі работы ў сельскагаспадарчай галіне. Беларускія аграрыі літаральна кормяць не толькі нашу краіну – харчовая прадукцыя карыстаецца зайздросным попытам і ў іншых краінах, дзякуючы ў першую чаргу сваёй якасці і кошту. Складальнікаў паспяховай работы шмат і не ўсе яны залежаць ад чалавека, усё ж надвор’е, часам уносіць свае карэктывы.

АД ВЫБАРАЎ ДА ВЫБАРАЎ: Падводзячы вынікі, робім высновы,  аддаем голас

На гэтым фоне работа ў сельскагаспадарчай галіне патрабуе кемлівасці, самаадданасці, тэхнічнай забяспечанасці і бездакорнага захавання тэхналогій, якія, між іншым, таксама ўдасканальваецца.
Намеснік дырэктара па раслінаводстве СУП “Палессе-Аграінвест” Іван Фешчанка расказвае: “Да гэтага часу наша сельгаспрадпрыемства мае поўнасцю абноўлены машынна-трактарны парк. Многія гаспадаркі робяць стаўку на энерганасычаную тэхніку, што, апрача іншага, дазваляе вырашыць і кадравае пытанне. Зараз у нас у наяўнасці 9 магутных трактароў “Беларус”, 5 расійскіх “Кіраўцаў” і 2 французскіх “Massey Ferguson”. Да гэтага маем 8 зернеўборачных камбайнаў, 2 з якіх імпартныя. Значна ўзмацніўся і парк кармаўборачных машын: на нашых палетках працуе “New Holland”, “Krone” да якіх летась далучыліся гомельскі “Палессе” і расійская машына вытворчасці “Россельмаш”.

Набылі ў мінулым годзе два грузавікі МАЗ і два “Амкадоры”, а таксама шэраг патрэбных сеялак, культыватараў, глыбакаўзрыхляльнік. Зразумела, што ўсе нашыя набыткі мы робім з разлікам на тэхналогію, якія ніколі не стаіць на месцы. Так, разам з традыцыйным узворваннем, у асобных участках палетках, што церпяць ад светлавой і асабліва ветравай эрозіі, мы выкарыстоўваем безадвальны метад апрацоўкі глебы, так бы мовіць, не ўзворваем, а рыхлім глебу, каб расліннасць сваёй каранёвай сістэмай бараніла насенне ад празмернага святла, ветру, а таксама ўтрымлівала вільгаць у глебе. Там мы апрацоўваем каля 10 % пасяўных плошчаў, дзе ў гэтым існуе патрэбна.

Ёсць тут і эканамічны плён. Мяркуйце самі: замест таго, каб праганяць па палях тэхніку тры разы пры ўзворванні, культывацыі і сяўбе, машына праходзіць па-над раллёю толькі адзін раз. Так працуюць і некаторыя іншыя гаспадаркі краіны, атрымліваючы годныя вынікі. Мы ж, у сваю чаргу, намагаемся пераймаць, асэнсоўваць і адаптаваць гэты вопыт пад канкрэтныя рэаліі ў нашым сельгаспрадпрыемстве”, – паведаміў Іван Пятровіч.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара
і з інтэрнэт-крыніц.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о