Важна, што ў апошні час, асабліва, удзяляецца увага патрыятычнаму выхаванню. Гэту задачу метазгода вырашаць у узаемасувязі з іншымі відамі выхавання, а асабліва з мастацка-эстэтычным. На жаль, гэтаму выхаванню недастаткова удзяляецца увага, так як субкультура і камп’ютэрныя тэхналогіі выцесняюць мастацтва на дальні план, таксама ў школах і ВНУ перавага аддаецца прафарыетацыйнай рабоце, што  не пазваляе у поўным аб’ёму  здзейсняць узаемадзеянне відаў мастацтва.  Адсюль выдавочна, што сучасны спецыяліст, школьнік і ўвогуле чалавек павінен быць падкаваны не толькі тэхнічна, а і эстэтычна. У сувязі з гэтым, пачынаючы са школы необходна прывіваць любоў да выяўленчага мастацтва, так як яно з’яўляецца моцным сродкам выхавання у ва ўсіх накірунках.

Выхоўваць выяўленчым мастацтвам Выхоўваць выяўленчым мастацтвам Выхоўваць выяўленчым мастацтвам

Гэтае дасягненне можна здзейсняць не толькі на уроках і факультатывах і занятках па інтарэсах, а таксама у працэсе экскурсіі  у мастацкі музей, дзе больш за ўсе ў челавека выхаўваецца патріятычнае, эстэтычнае, а таксама нацыянальная самасвядомасць. Аналізуруя творы выяўленчага мастацтва гледач узбагачае свае эмацыйнае жыцце і садзейнічае жыццерадаснаму светапогляду. Такі падыход дапамагае  творчай асобы чалавека увогуле, а асабліва школьніка у прыватнасці.

Нашы разважанні пацвярджаюцца  многімі даследваннямі вялікіх педагогаў, псіхолагаў і філосафаў ( А.Луначарскі, С.Шацкі, А.Бакушынскі, Р.Фядзькоў, Н.Касабуцкі і інш.)

З гэтай нагоды нам пашчасціла наведаць юбілейную выстаўку жывапісу, якая праходзіць у выставачнай зале г.Мазыра  вядомага мастака і педагога Анатоля Мікалаевіча Налівайка.

Чаму нас так зацікавіла іменна яго творчасць? Таму што мастак неаднойчы пабываў на Петрыкаўшчыне і прысвяціў мноства карцін гэтаму цудоўнаму краю Беларусі. Нам хателася б паказаць ролю экскурсіі у мастацкій музей на патріятычнае і эстэтычнае выхаванне чалавека.

Некаторыя творы жывапісу А.Налівайка падараваў Петрыкаўскаму краязнаўчаму музею.  Так, ў жніўні 2021 года з групай мастакоў Беларусі А Налівайка працаваў на 4 Міжнародным плэнэры, арганізаваным дырэкцыяй Гомельскага мастацкага каледжа, Зейбек Аленай Талімонаўнай. На выстаўцы сырод усіх твораў алейнага жывапісу  мы вылучылі карціны  вугалкоў Петрыкаўшчыны: “Спякота на р.Пціч”, “Жнівень у вёсцы Івашкавічы”, “Поўдень на р.Пціч”, “Краявід з рыбаком”, “Каля Прыпяці”, “Перад далёкаю дарогаю”, “Дубы, дзе дружнай чарадою…” і інш.

Пасля  прагляда  карцін мы адчулі быццам бы разважанне мастака з гледачом. А.Налівайка ў сваіх творах паднімае жыццева-важныя праблемы: філасофскія, патрыятычные, экалагічныя, эстэтычныя і інш.

Па сюжетах карцін відавочна заўважаецца прыгожасць і моц прыроды. Не кожнаму тварцу жывапісу удаецца сваімі  творамі у гледача выклікаць пачуцце гонару за свою Радзіму, эмацыянальны настрой, і філасофскае разважанне, як гэта ўдаецца мастаку А.Налівайка.

Яго вучням есць чаму вучыцца: багатаму каларыту фарбаў, гарманічнаму спалучэнню іх і адметнасці краявідаў Беларускага Палесья.

Аб жывапісу розных жанраў, якія прадстаўлены на выстаўцы: пейзажа, нацюрморта, партрэта, сюжетна-тэматычнай карціны можна разважаць безконца, але партрэт бабкі Мар’і прыцягвае асаблівую увагу. Гэта партрэт-метафара. Мудрая старасць жанчыны- паляшучкі натхняе нас на жыццевы ўздым у працы, творчасці і каханні.

Яны “гаваряць” з намі: якая багатая і моцная наша палеская зямля! Журавы збіраюцца групамі “Перад далекаю дарогаю”. Яны занепакоеныя: як жа вярнуцца у гэтыя мясціны?!          “Спякота на рацэ Пціч”, па прыкметах пераемна цеплых фарбаў, глыбока адлюстраваных на вадзе, мы адчуваем цяплыню жнівенскага дня. Подых жнівенскага надвор’я успрымаецца на карціне “Жнівень у в.Івашкавічы”.

Пасля наведвання выстаўкі у нас узніклі думкі: увядзенне мастацтва ў жыцце школы, грамадства на правах важнага кампаненту агульнага выхавання можа прынесці двайную карысць і для выхавання агульнага, і для выхавання эстэтычнага, які мае патрэбу цяпер надзвычайна востра у фарміраванні асабістай сістэмы. У вобласці выяўленчага мастацтва  існуюць усе прадпасылкі для создання шукаемай сістэмы. Для гэтага есць вопыт мастаков-педагогаў, займаючых мастацка-выяўленчай дзейнасцю, арганізацыяй выставак выяўленчага мастацтва і экскурсій у мастацкія музеі.

Таму метазгодна злучаць усе віды выхавання мастацка — выявленчай дейнасці  ў адзінае цэлае лагічнай сістэмы адукацыі і выхавання. Трэба разумець, што  інструментам для патрыатычнага і эстетычнага выхавання  чалавека, яго псіхалагічнага стану здоровўя з’являецца мастацтва ўвагуле і выявленчае у прыватнасці – гэта не роскаш а жыццевая неабходнасць.

 

Заброцкая В.С. кандыдат педагагічных навук, дацэнт

Стракач Н.Н. загадчык Бабунічскай сельскай бібліятэкі

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о