Аднавім лясы разам

0
181

Мінлясгас запрашае добраахвотнікаў прыняць удзел у акцыі “Аднавім лясы разам!”.

У гэтым годзе для ўсіх жадаючых будзе яшчэ больш часу, каб далучыцца да акцыі і пасадзіць сваё дрэва, бо сёлета яна праходзіць з 23 сакавіка па 20 красавіка і будзе прысвечана Году якасці.

Петрыкаўскі лясгас запрашае працоўныя калектывы, сем’і, моладзь і проста актывістаў далучыцца да добрай ініцыятывы па аднаўленні лясоў. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў лясгас ці бліжэйшае лясніцтва, дзе вас забяспечаць пасадачным матэрыялам і вызначаць участак для пасадкі лясных культур, навічкоў абавязкова пазнаёмяць з простымі правіламі беражлівых адносін да лесу.

Як распавялі ў арганізацыі, усяго плануецца высадзіць 147 600 адзінак пасадачнага матэрыялу на 22 дзялянках Петрыкаўшчыны.

Адзначым, што акцыю “Аднавім лясы разам” у Петрыкаўскім лясгасе першымі адкрылі члены Маладзёжнага савета пры раённым Савеце дэпутатаў, а таксама вучні сярэдняй школы № 2 горада Петрыкава, высадзіўшы лясныя культуры хвоі звычайнай на тэрыторыі ляснога фонду Петрыкаўскага даследча-вытворчага лясніцтва.

Наталля ПЕТРУШЭНКА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о