Разважаючы пра брэндынг нашага горада ў мінулы раз я адзначыў, но вуліца Валадарскага паміж скрыжаванямі з Андрэева і Пушкіна магла б стаць адной з своеасаблівых візітовак горада: там мноства котак і чаму б не назваць гэты ўчастак дзеля іроніі “вуліцай катоў”, напрыклад… Але насамрэч сітуацыя вакол нават такіх віртуальных праектаў разбіваецца, як кажуць, аб каменне побытавай рэчаіснасці.

З нябёсаў на зямлю
Чаму б не назваць гэты ўчастак дзеля іроніі “вуліцай катоў”, напрыклад…

Тут магла б быць і рамесная вуліца, і малыя архітэктурныя формы, але цяперашні стан вуліцы з, бадай, самай інтэнсіўнай плынню пешаходаў пакідае жадаць лепшага. Здаецца, зрэшты – небяды, не горш за астатнія.

З нябёсаў на зямлю
пешаходных пераходаў на скрыжаванні з вуліцай Пушкіна, як не было, так і няма

Але пешаходных пераходаў на скрыжаванні з вуліцай Пушкіна, як не было, так і няма.

З нябёсаў на зямлю
Ці доўга красавацца выбоінам на дарогах?

Ці доўга красавацца выбоінам на дарогах? Можа лепей пазарабляць іх зараз, пакуль не сталі яміны большымі.

З нябёсаў на зямлю
Нават рухаючыся па тратуары трэба часам абыходзіць бадылле…

Нават рухаючыся па тратуары трэба часам абыходзіць бадылле, што буяе з-пад платоў безгаспадарчых сядзіб.

З нябёсаў на зямлю
… што буяе з-пад платоў безгаспадарчых сядзіб.

Вось і аказваецца, што глядзім мы на другія гарады, ставім іх у прыклад, але пад носам сваіх перспектыў не тое што не заўважаем, нават хібы безгаспадарлівасці нам ужо ў вока не кідаюцца і здаюцца звыклымі…

Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о