Аблічча горада залежыць ад кожнага з нас

0
107

Аблічча горада залежыць  ад кожнага з насПры першай сустрэчы з незнаёмцам перш за ўсё кідаецца ў вочы яго вонкавае аблічча, як ён апрануты, дагледжаны, ці начышчаны чаравікі. Акуратнасць характарызуе чалавека толькі з лепшага боку, бо такі чалавек не абыякавы да сябе і тых, хто побач. Гэтую мудрую думку, сфарміраваную нашымі продкамі, можна лёгка перанесці і на аб’екты нашага горада. Калі ўсё будзе зламана, то якое меркаванне пра нас, жыхароў, будзем мець у гасцей?

Вуліца Дружбы. Побач з вядомай дзіцячай гульнявой пляцоўкай знаходзяцца кантэйнеры для збору смецця. Плот, які служыць не толькі агароджай кантэйнераў, але і нясе сабой эстэтычную функцыю, на жаль, зламаны.
Любая паломка, якая знаходзіцца ў грамадскім месцы і доўга не выпраўляецца, пачынае здавацца ўжо нармальнай.
Любое смецце напрамую сведчыць пра ўзровень развіцця грамадства. Калі мы будзем заплюшчваць вочы на смецце, раўнадушна праходзіць міма, то што будзе з нашым горадам, раёнам і ўвогуле краінай?

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о