Юлія Ходзька – сярод мацнейшых вяслярак Еўропы

0
413

Юлія Ходзька – сярод мацнейшых вяслярак ЕўропыДобрыя навіны прыляцелі гэтымі днямі з вянгерскага Сегеда, дзе праходзіў чэмпіянат Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ сярод юніёраў і моладзі. Наша таленавітая юная зямлячка Юлія Ходзька заваявала два сярэбраныя медалі і ў чарговы раз даказала, што з’яўляецца адной з самых перспектыўных маладых спартсменак краіны.

На кароннай дыстанцыі 1000 метраў у байдарцы-адзіночцы Юлія прадэманстравала стальны характар і высокі спартыўны клас. Яшчэ на папярэднім этапе наша байдарачніца паказала абсалютна лепшы час сярод усіх 23 удзельніц турніру, што дазволіла ёй напрамую выйсці ў галоўны заезд. У фінале ж разгарнулася зацятая барацьба, якая патрабавала каласальнай вынослівасці. Юлія ўпэўнена пераадолела фініш з вынікам 3 хвіліны 59,376 секунды, саступіўшы толькі саперніцы з Чэхіі.

Пасля бліскучага адзіночнага заезду Юлія паспяхова выступіла ў скла-дзе экіпажа-двойкі. Разам са сваёй пастаяннай напарніцай Маргарытай Мех яны змагаліся на дыстанцыі 500 метраў, упэўнена замацаваўшы за сабой статус аднаго з мацнейшых юніёрскіх тандэмаў Еўропы.

Гэты прыгожы і зладжаны дуэт ужо мае вялікую гісторыю перамог на рэспубліканскіх спаборніцтвах навучэнцаў вучылішчаў алімпійскага рэзерву, адкуль дзяўчаты рэгулярна прывозяць золата і срэбра.

Для Петрыкаўшчыны Юлія Ходзька – не проста надзея айчыннага спорту, а сапраўдны прыклад працавітасці, мэтанакіраванасці. Сваім поспехам на міжнароднай арэне дзяўчына праслаўляе родны край і даказвае, што вялікія мары здзяйсняюцца дзякуючы нястомнай працы.

Шчыра віншуем Юлію і яе трэнерскі штаб з гэтай высокай узнагародай. Жадаем зямлячцы моцнага здароўя, лёгкай вады і новых залатых кіламетраў на спартыўным шляху.

Мы ганарымся табой, Юлія!

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о