26 ліпеня сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі гандлю. Хлеб, малако, адзенне, тавары побыту – з дня ў дзень мы заходзім у крамы, дзе сустракаем тых, хто клапоціцца пра нашы надзённыя патрэбы.
– Асаблівасці невялікіх крам – душэўнасць, свойскасць: мы ведаем сваіх пакупнікоў, добра вывучылі іх патрэбы. Адзін набывае любімыя пірожныя, а іншы – толькі аднаму віду хлеба ці малака аддае перавагу. Дзяўчаты сустракаюць пакупнікоў з усмешкай, цікавяцца пра здароўе, абмяркоўваюць нейкія сямейныя пытанні. І, безумоўна, пры заказе тавару ўлічваюць просьбы людзей. Гэта выгадна адрознівае такія крамы, як наша, ад вялікіх супермаркетаў, дзе праца прадаўца падобна на канвеер, – адзначыла кіраўнік прыватнага прадпрыемства.
Оставить комментарий