Чым здзіўляў фестываль у 2012 годзе

0
324

Чым здзіўляў фестываль у 2012 годзеДругі фестываль “Кліч Палесся” сабраў гасцей у аграгарадку Ляскавічы напрыканцы жніўня 2012 года. Ён праходзіў з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, што падняло яго на новы ўзровень і надало мерапрыемству рэспубліканскі статус. Менавіта на другім фестывалі была замацавана яго перыядычнасць – раз у два гады.

Чым здзіўляў фестываль у 2012 годзеНа ўрачыстым адкрыцці новага турыстычнага аб’екту Нацыянальнага парку “Прыпяцкі” Кіраўнік дзяржавы адзначыў: “Сёння мы адкрылі яшчэ адну славутасць гэтага краю – Музей прыроды. Прыгожы, сучасны атрымаўся музей. Гэта будзе прыцягваць усё новых і новых турыстаў. Гэта і яшчэ адна крыніца даходаў палешукоў, і цэнтр, дзе будуць атрымліваць веды нашы маладыя людзі і ўсе тыя, хто хоча пазнаёміцца з нашым Палессем”.

Чым здзіўляў фестываль у 2012 годзеЭкспазіцыі Музея прыроды атрымаліся сапраўды незвычайнымі – гэта своеасаблівы гімн палескай зямлі і яе жыхарам. Яны распавядаюць не толькі пра разнастайнасць флоры і фаўны Палескага рэгіёна, але і знаёмяць сваіх наведвальнікаў з традыцыйнай культурай, побытам, промысламі палешукоў. Гэта вельмі сімвалічна, бо прырода заўсёды была ўплецена ў паўсядзённасць мясцовых жыхароў, якія жылі ў гармоніі з ёю.

Чым здзіўляў фестываль у 2012 годзеНапярэдадні палескага фэсту 2012 года прайшоў першы творчы пленеэр конкурс “Драўляны цуд”, у якім прынялі ўдзел майстры традыцыйнай разьбы па дрэве Гомельшчыны і Брэстчыны. Спаборніцтва разьбяроў стала адным з цікавых падзей мерапрыемства і замацавалася як традыцыйнае. Яно не толькі сабрала лепшых творцаў па апрацоўцы дрэва, але і надало старажытнага каларыту святу: бо дрэва для палешука – гэта цэлы свет і жыццё без яго не магчыма. Драўляныя фігуры, вырабленыя майстрамі падчас пленэра, занялі свае пачэсныя месцы каля ўвахода ў Музей прыроды.

Чым здзіўляў фестываль у 2012 годзеДругі фестываль “Кліч Палесся” сабраў удвая больш гасцей – звыш 10 тысяч чалавек з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і Польшчы прыехалі, каб акунуцца ў традыцыйную культуру загадкавага куточка Беларусі, пазнаёміцца з унікальнымі мясцовымі абрадамі, старажытным адзеннем, песнямі, танцамі і прадметамі побыту Прыпяцкага Палесся.

Надзея СІГАЙ,
фота з інтэрнэт-крыніц.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о