ВЕКТАР НА РАЗВІЦЦЁ: Інфраструктурныя праекты рудаўпраўлення

0
51

ВЕКТАР НА РАЗВІЦЦЁ: Інфраструктурныя праекты рудаўпраўленняКлючавыя задачы для сажалак
Накапляльныя сажалкі – вытворчая неабходнасць для такога прадпрыемства, як Петрыкаўскае рудаўпраўленне. На прамысловай пляцоўцы ўжо ёсць два такіх вадаёмы аб’ёмам па 4000 м³ – нават не сажалкі, сапраўдныя азёры! Але пры інтэнсіўных ападках ці паводцы іх ёмістасці для вытворчасці не дастаткова. Менавіта таму на тэрыторыі Петрыкаўскага РУ распачата будаўніцтва двух новых накапляльных сажалак аб’ёмам 9000 м³ кожная.
Гэтыя вадаёмы, дадатковыя і магутныя ёмістасці для ўтрымання вады, павіны вырашыць дзве асноўныя задачы. Першая: акумуляванне ліўневых і адталых вод, прадухіленне падтаплення вытворчых пляцовак і прылеглых тэрыторый. Другая: надзейны водны рэзерв у засушлівы перыяд – вычышчаная вада будзе накіроўвацца ў тэхналагічны цыкл, што знізіць забор тэхнічнай вады са знешніх крыніц.

Захоўваем і павышаем бяспеку
На прамысловай пляцоўцы Петрыкаўскага рудаўпраўлення ў сакавіку стартавалі работы па ўзвядзенні тарнага склада для захоўвання алеяў (на фота). Прадпрыемства не малое, таму і памеры гэтага будынка значныя. Дадзены склад дазволіць цэнтралізаваць ўлік алеяў і гаруча-змазачных матэрыялаў, павысіць бяспеку вытворчасці і аптымізаваць лагістычныя маршруты ўнутры вытворчай пляцоўкі – добрыя весткі для вытворчасці і дапамога ў штодзённай працы.
На канец красавіка ўжо завершаны работы па стварэнню маналітнага падмурку, пандуса і адмосткі, праведзены мантаж металаканструкцый падстрэшка.
Праца не спыняецца. Наступны этап – добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі, усталяванне пад’язных шляхоў і фінальная аздабленне.
Здача аб’екта ў эксплуатацыю плануецца ў маі.

Надзея СІГАЙ,
па матэрыялах Петрыкаўскага РУ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о