“Утылізацыя” па-ірландскі?

0
354

“На табе, дружа, што мне не гожа!” – такім выразам можна пракаментаваць “дапамогу” Ірландыі ўкраінскаму боку. Расказваем, у чым сутнасць.

У 2009 годзе краіна для патрэб сваёй арміі набыла бронемашыны LTAV у паўднёва-афрыканскага падраздзялення брытанскай кампаніі BAE Systems. На іспытах яны паказалі цудоўныя вынікі, але рэчаіснасць аказалася не такой цудоўнай. З пачаткам выкарыстання ў Ліване ірландскія міратворцы сутыкнуліся з частымі паломкамі і выхадам браневікоў са строю. У выніку краіна ў 2024 годзе зняла гэтыя транспартныя сродкі з узбраення сваёй арміі. І давай думаць-гадаць, што з імі рабіць – грошы за тэхніку аддадзены немалыя. А ў гэтым годзе, відаць, некаму з вынаходлівых палітыкаў ці ваенных з Дубліна прыйшла думка: а ці не “падараваць” гэтыя машыны Украіне?

Дарэчы, цудоўны спосаб “утылізацыі”: перашкаджае – прэзентуй суседу. Некалькі зайцоў забіць можна: Украіне – “дапамога”, свой бюджэт на месцы, ЕС – справаздача пра кошт тэхнікі. З якога боку ні глянь – толькі станоўчыя моманты! Сказана – зроблена: Ірландыя прапанавала Украіне 27 гэтых бронемашын у якасці дапамогі, кошт адной складае больш за 700 тысяч еўра!

А што Кіеў? Адмовіўся пад добрапрыстойнай падставай “гэты тып машын у цяперашні час не знаходзіцца на ўзбраенні Узброеных сіл Украіны і, такім чынам, запатрабаваў бы арганізацыі асобнай сістэмы падрыхтоўкі асабовага складу, тэхнічнага абслугоўвання і паставак запасных частак”.

Вось такое “партнёрства” па-еўрасаюзаўску: кожны шукае “шчылінку”, каб сабе было танней і лепш, а паплечнікам “псеўда дапамога” і “пыл у вочы”.

Надзея СІГАЙ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о