“Сабаліны” рэверанс ЕС

0
329

Дзіўныя справы творацца ў галовах кіраўніцтва ЕС. Па-іншаму і не скажаш: самым “каштоўным” таварам з Расіі, і ў прамым і ў пераносным сэнсе, сталі не харчовыя тавары, не паліва і газ, а… сабаліны мех! Так, Еўрапейскі саюз на мінулым тыдні ўзнавіў дазвол на закупку неапрацаваных шкур расійскага собаля. Вось такі тавар, які забаранілі ў красавіку гэтага году, а ў ліпені ўжо забарону знялі. Нават паўгода Еўропа без сабаліных скур вытрымаць не змагла! Італія і Грэцыя выступілі ў якасці просьбітаў па дадзеным пытанні. І – аля-гоп, атрымлівайце свой каштоўны мех, калі ён вам неабходны. Напэўна, спадзяванні ні адной еўрапейскай краіны так хутка не выконваліся. Цяпер мех імпартаваць з Расіі можна, а гатовыя вырабы з яго назад пастаўляць нельга.

Між тым інтэрнэт-крыніцы сцвярджаюць, што ў галіне перапрацоўкі гэтых “запатрабаваных” скур занята не так і шмат чалавек. Гаворка ідзе пра некалькі тысяч чалавек у двух краінах: у агульным аб’ёме ЕС гэта зусім мізэрная лічба. У той час, калі з-за абмежаванняў імпарту расійскіх тавараў, нафты, газу і разрыву ланцужкоў паставак, колькасць працоўных месцаў скарачаецца і сотні тысяч людзей аказваюцца без працы, ЕС “ратуе” галіну па пашыве мехавых вырабаў! Як кажуць: і смех, і грэх – не іначай.

Выданне “Euractiv” ужо пракаментавала рашэнне аб адмене забароны як нечаканы “разварот” Бруселя. А чыноўнік з ЕС, імя якога захоўваецца ў сакрэце, пракаментаваў, што: “Аказваецца, вельмі складана дастаць іх (скуры) дзе-небудзь”. Відаць, еўрапейскія чыноўнікі вырашылі “перачакаць” халады ў сабаліных футрах, не іначай.

На вялікі жаль, гэта рашэнне не знімае праблемы простых грамадзян з краін ЕС, якія з трывогай чакаюць наступную зіму і чарговы скачок цэн на энергарэсурсы.

Надзея СІГАЙ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о