Рознага кшталту забароны і абмежаванні ў адносінах да іншых дзяржаў і іх вырабаў маюць сэнс, калі не перашкаджаюць развіццю эканомікі краіны.
Але апошнім часам Брусель у сваіх спробах “укусіць” Расію дзейнічае на шкоду інтарэсам краінам-удзельніцам. Вядома, што асобных членаў ЕС такое становішча ніякім чынам не радуе.
Вось і у стане Еўрапейскага саюзу намеціліся рознагалоссі. Ужо не толькі краіны былога сацыялістычнага лагера накладаюць вета на абмежаванні, але і іншыя дзяржавы далучаюцца да іх. Галоўныя асцярогі звязаны са шкодай для ўласнай эканомікі і канкурэнтаздольнасці еўрапейскага бізнесу.
Грэцыя хоча працягваць перавозіць расійскі звадкаваны прыродны газ у трэція краіны. Ад гэтага залежыць лёс суднаходнай галіны гэтай краіны. Пераапрацоўчыя прадпрыемствы Партугаліі і Германіі трымаюцца на пастаўках расійскай рыбы.
Адсутнасць гэтага прадукту прывядзе да іх банкруцтва – а гэта тысячы працоўных месцаў. Францыя і Італія хочуць бачыць у радах турыстаў расійскіх вайскоўцаў, нават тых, якія ўдзельнічалі ў канфлікце ва Украіне. А Аўстрыя патрабуе разблакіроўкі расійскіх актываў для кампенсацыі штрафу, накладзенага Масквой на Raiffeisen Bank International – між іншым, гэта 2 мільёна еўра. Маштаб адмоў краін падтрымаць новыя абмежаванні стаў беспрэцэдэнтным у гісторыі ЕС.
Такім чынам, апошні пакет забарон і абмежаванняў супраць Расіі “завіс у паветры”, калі члены ЕС не дамовяцца, то ён можа лопнуць, як “мыльная бурбалка” альбо ператварыцца ў “пустую абалонку”.
Надзея СІГАЙ.







Оставить комментарий